Наверх

Вечар беларускага гумару правялі ў школе Баранавіцкага раёна

7.03.2019 нет комментариев 157 Наш край

Напярэдадні свята 8 Сакавіка ў ДУА “НПК Падгорненская дзіцячы сад ‒ сярэдняя школа” прайшла калектыўна-творчая справа “ Кошык весялосці на вясковым падвор’і”, у якой прынялі ўдзел вучні школы, іх бацькі і работнікі мясцовага СДК.

Свята з’яўляецца своеасаблівым вечарам беларускага гумару. У сцэнарыі цесна пераплятаюцца беларуская народная песня і сучасная гумарэска, гульня і ўдалы жарт, камічныя сучасныя сцэнкі і небыліцы. У кожным з гэтых жанраў знайшла адлюстраванне адна з лепшых рыс нашага нацыянальнага характару – пачуццё гумару. Аптымізм, здольнасць пажартаваць так неабходны сёння ў нашым жыцці.

Нідзе так поўна не выяўляецца душа і характар чалавека, як у фальклоры, традыцыях, абрадах, музыцы і літаратуры. На жаль, сучасная сям’я не з’яўляецца ні носьбітам, ні захавальніцай народных традыцый. Менавіта школа і прызвана адрадзіць лепшыя традыцыі народнай культуры.

Вячоркі сталі ўжо традыцыйнымі ў нашай школе. Таму падрыхтоўка да свята – гэта творчая справа ўсяго калектыву. Жадаючыя ўдзельнічаць у вячорках маюць магчымасць звярнуцца да ініцыятыўнай групы са сваімі прапановамі, абгаварыць свой удзел у свяце (нехта хоча запяваць, нехта – патанцаваць, расказаць жарт ці правесці гульню).

Дзеці прыносяць з дому вырабы з дрэва, саломкі, вязаныя, тканыя і вышытыя рэчы, зробленыя рукамі сваіх родных, і ўпрыгожваюць імі залу.

Апошнім прагучала пажаданне дырэктара школы А.М. Сідорка: “Дарагія жанчыны! Са святам вас! Будзьце заўсёды шчаслівыя, здаровыя, прыгожыя і мілыя!”

Больш фота – у групе Vk

Обсуждения закрыты для данной страницы