Наверх

Экскурсію ў памятнае мінулае арганiзавалi для вучняў Лаўрынавiцкай д/с – СШ

15.04.2019 нет комментариев 45 Наш край

 75 гадоў аддзяляюць нас ад жудасных падзей вайны. За 75 гадоў паспела нарадзіцца і вырасці не адно пакаленне жыхароў нашай Беларусі; 75 гадоў наступала вясна і пераможна ішла па нашай шматпкутнай зямлі перамога. Памяць пра вайну жыве ў свядомасці кожнага беларуса.

14 красавіка вучні, іх бацькі і настаўнікі нашай школы здзейснілі экскурсію ў святыя месцы нашай радзімы – Хатынь і Курган Славы.

Пра трагедыю Хатыні ведае ўвесь свет, таму для многіх школьнікаў наведванне яе стала адкрыццём. Адна справа чытаць пра Хатынь, глядзець кінафільмы, і зусім іншая – убачыць на асабістыя вочы i зразумець ўвесь трагізм спаленых вёсак. Хвілінай маўчання ўшанавалі усе прысутныя памяць бязвінных ахвяр. Не менш цікава прайшла экскурсія і на Курган Славы.

Акрамя гэтага вучні школы наведалі музей авіяцыйнай тэхнікі пад адкрытым небам і музей валуноў.

Лаўрынавiцкая д/с – СШ

Обсуждения закрыты для данной страницы