Наверх

Конкурс на лепшага чытача вершаў беларускіх паэтаў прайшоў у яслях-саду № 24 г. Баранавічы

15.04.2019 нет комментариев 167 Наш край

Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову. Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ею. «Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаем жыцце і акаляючы нас свет”. (Я.Колас)

Як вядома, большасць дзяцей выхоўваецца ў рускамоўных семˊях, з маленства яны вучацца размаўляць і думаць на рускай мове. У той жа час менавіта беларуская мова, якой карысталіся нашы продкі і якая захоўвае нацыянальную ўнікальнасць, з’яўляецца сапраўды роднай. Родная мова для кожнага становіцца ключом, які адчыняе ўсю глыбіню і прыгажосць духоўнага багацця народа, перадае маральныя асновы нацыі, звычаі, традыцыі, тлумачыць прыроду роднага краю.

Знаеміць з мовай патрэбна як мага раней, што ў большасці адбываецца праз прыказкі, прымаўкі, народныя гульні, паэзію. Праз паэтычныя вобразы маленькія слухачы, як праз акенца, маюць магчымасць убачыць усю прыгажосць і разнастайнасць акаляючага свету.

З гэтай мэтай у дзяржаўнай установе дашкольнай адукацыі “Яслі-сад № 24 г. Баранавічы” прайшоў конкурс чытачоў на лепшае выкананне вершаў на роднай мове “Мой родны кут”. Назва была выбрана нездарма. Кожны чалавек мае сваю малую радзіму – гэта тое месца, дзе ен нарадзіўся і вырас. У кожнага – яна свая, але для ўсіх з’яўляецца той пуцяводнай зоркай, якая на працягу жыцця вызначае вельмі многае, калі не сказаць усе!

У творчым спаборніцтве прымалі ўдзел выхаванцы ўсіх узроставых груп. Спецыяльна для гэтага свята педагогі ўпрыгожылі музычную залу, дзеці апранулі беларускія касцюмы, што паспрыяла непаўторнаму нацыянальнаму каларыту.

Паэтычны конкурс пачаўся з уступнага слова вядучай, якая натхніла маленькіх чытачоў на выразнае выкананне вершаў беларускіх паэтаў. Са сцэны на працягу амаль гадзіны гучалі кампазіцыі пра Радзіму, прыгажосць прыроды, навакольны свет, любімы горад.

Усе выканаўцы стараліся, каб чытанне іх было гучным, ясным, выразным, адпавядала стылю твора, яго жанравым асаблівасцям.

Вельмі прыемна было слухаць, як эмацыянальна, з душой дзеці чыталі вершы вядомых беларускіх паэтаў. Чытачоў падтрымлівалі гледачы: выхаванцы, педагогі, бацькі і персанал дзіцячага сада – дарылі юным выканаўцам авацыі.

Выкарыстанне гульневых момантаў, музычных нумароў ператварыла конкурс у сапраўдны паэтычны спектакль.

Атмасфера мерапрыемства была адначасова і ўрачыстай, і святочнай, і добразычлівай.

Строгае журы старанна ацэньвала кожнага. Без увагі не застаўся ні адзін з удзельнікаў конкурса. Усе чытачы былі ўзнагароджаны дыпломамі.

Выказваем вялікую павагу бацькам і выхавальнікам установы дашкольнай адукацыі, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы дзяцей да конкурса.

Мы спадзяемся, што гэта мерапрыемства стане яшчэ адной добрай традыцыяй нашага дзіцячага сада.

А нашы выхаванцы будуць самасвядома разумець, шанаваць родную мову і з задавальненнем на ей размаўляць.

І.А. Тарасюк, выхавальнік дашкольнай адукацыі

Больш фота – у групе “Мамин дневник”

Обсуждения закрыты для данной страницы