Наверх

Хатынь i Курган Славы наведалi вучнi Падгорненскай д/с – СШ

15.04.2019 нет комментариев 102 Наш край

13 красавіка вучні ДУА “НПК Падгорненская д/с  – СШ” пабывалі з экскурсіяй па маршруце ХАТЫНЬ – КУРГАН СЛАВЫ.

Вёска Хатынь упершыню ўзгадваецца ў дакументах у ліпені 1551 г. Былі ў яе гісторыі часы росквіту і трагедый. Апошняя вайна стала фатальнай. 22 сакавіка 1943 г. карнікі расправіліся над мірнымі жыхарамі вёскі. Былі забіты і згарэлі жывымі ў агні 149 чалавек, 75 з іх – дзеці. Мемарыяльны комплекс “Хатынь” – святыня нацыянальнай памяці беларускага народа. Ён узведзены ў памяць аб жыхарах вёскі Хатынь, спаленай разам з усімі людзьмі, а таксама аб іншых беларускіх вёсках, што падзялілі лёс Хатыні, і ўсіх мірных жыхарах Беларусі, знішчаных нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Наступны прыпынак нашай экскурсіі – Курган Славы. Курган створаны рукамі многіх тысяч жыхароў Беларусі ў гонар воінаў Савецкай арміі і беларускіх партызан, якія прынялі ўдзел у аперацыі па вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Мы, маладое пакаленне, не забудзем ніколі подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Падгорненская д/с – СШ

Обсуждения закрыты для данной страницы