Наверх

Метка: праект «НК»: да Дня Перамогi

Воiнскiя пахаваннi ў г. Баранавiчы. Праект «Нк» да Дня Перамогi (фота)

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: Брацкая магіла савецкіх воінаў (28 чал.)

30. 385Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, абеліск.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1956 г., 1963 г., 1971 г.
Матэрыял: жалезабетон, граніт.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

У брацкай магiле (6 х 7 м) пахаваны воiны, загiнуўшыя ў лiпенi 1944 года пры вызваленнi г. Баранавiчы ад нямецка-фашыстскiх захопнiкаў, а таксама члены экiпажа капiтана Прэза А.I., лётчыкi дальняй авiацыi, загiнуўшыя ў 1946 г. пры выкананнi сложбовых абавязкаў.

У 1956 годзе ўстаноўлены 5,5 м абелiск, якi перабудоўваўся ў 1963 i 1971 гадах. Абелiск увенчаны зоркай, на 4-х замацаваных на стэле металiчных дошках надпiс: “Вечная памяць героям, паўшым у баю за свабоду i незалежнасць нашай Радзiмы” i прозвiшчы пахаваных:

мал. лейт-т Архiпаў В.М., Вагiн П.А., лейт-т Зайцаў А.I., мал. лейт-т Котаў У.А., Кругман У.М., Кузняцоў А.М., ст. лейт-т Мядзюхiн А.В., мал. лейт-т Панамароў А.К., ст. лейт-т Пудаў Ф.М., мал. лейт-т Рушын Н.М., лейт-т Чаляднiкаў З.У., ст-на Акiменка М.П., ст. с-т Зубараў Я.А., мал. с-т Ларын В.А., Рабаў Б.А., радавы Басыня М.Н., Крупадзёр А.Т., чырвонаармеец Зайцаў К.I., капiтан Прэз А.I., лейт-нт Угараў М.I., ст. с-т Сiдарэнка, радавы Жуйкоў Л., Бурлакоў К.М., Магамедаў Л.Г., Плiсюк М.С., Дубцоў Ф.К., Дзiдарэнка I.Ц., Сазоненка М.I.

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (351 чал.)

IMG_0301Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, вялікая брацкая магіла.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, абеліск.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1955 г., 1963 г.,1985 г.
Архітэктар Л. Макарэвіч.
Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

У брацкай магiле (6 м х 17 м) пахаваны воiны i партызаны, якiя загiнулi ў асноўным у 1944 г. пры вызваленнi Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. 43 прозвiшчы загiнуўшых не вядомы.

Разам з тым у магiле пахаваны астанкi воiнаў, загiнуўшых у 1941-42 гг. (былi перанесены з месца баёў) i ў 1945-47 гг. (загiнуўшыя па-за межамi рэспублiкi ў час вайны i пры выкананнi службовых абавязкаў). У 1955 годзе на магiле быў адкрыты помнiк з бетону, якi быў перабудаваны ў 1964 г., а затым у 1985 г.

На пастаменце, аблiцованым шэрага колеру мармуровымi плiтамi, устаноўлена белая мармуровая стэла (7,5 м) у выглядзе трох штыкоў з замацаванымi на iх дзвюма плiтамi -сiмвалiчнымi старонкамi разгорнутай кнiгi з пералiкам прозвiшчаў загiнуўшых воiнаў i партызан.

У магiле пахаваны:

палкоўнiк Швяцоў А.I.;

капiтаны Васкаў П.I., Залатны Ж.Б., Карысаў В.О., Маслiкаў А.Р., Петрапольскi М.В., Несцераў В.Н., Рабцоўскi М.В.;

ст. лейтэнанты: Волкаў А.I., Дзешка М.Я., Зюкаў В.М., Кудраўцоў Д.С., Крымаў П.А., Кудзялеўскi М.В., Ляпёхiн Я.Ф., Маторын С.I., Мельнiкаў I.А., Абухаў С.М., Астроўскi А.I., Палетаеў К.А., Якаўлеў М.Ф., Кандрашоў В.М., Каралёў М.В., Лычоў В.А., Мораў В.К., Нямыкiн В.I., Няфёдаў М.Д., Паўленка П.С., Хамутоў М.В.;

мал. лейтэнанты: Альтудов Б.П., Астраханцаў У.М., Ядрагiн Т.М., Дзяцiль М.П., Карэнчанка I.К., Назiмава М.В., Сiнцоў I.А., Сацьянаў В.Л., Шумееў П.П.;

старшыны: Чартоў I.А., Багорскi М.А., Баюрны М.А., Жыгалкiн П.А., Косцiн А.М., Кошалеў М.Т., Лявонаў Р.С., Сахараў I.П., Хахлоў У.Ф., Шабуняеў П.М.;

ст. сяржанты: Батасаў I.I., Валошын Ф.I., Волкаў М.М., Дзявордзiца П.К., Еўдакiмаў В.В., Кохта В.Д., Крэп Д.С., Мiхайлiчэнка Я.I., Панкоў К.А., Рудакоў У.Ф., Собалеў Я.I., Семiкозенка М.I., Юдзiн М.I.;

сяржанты: Абрамюк Ф.Е., Уцехiль М.А., Анохiн Р.К., Балахноў М.I., Броўка Я.Ц., Блiноў В.П., Гладкi I.Ф., Данiльчанка П.У., Еўдакiмаў В.С., Кузьмiн М.I., Кулiкоў Д.М., Канеўскi Ц.Н., Бароўка Я.Ц., Лялiн I.А., Нелiн В.Д., Мкртчан А.М., Марозкаў Л.С., Навумчык I.I., Пракоф’еў А.I., Прашак Д.Я., Савiлаў В.Н., Сталбавы I.А., Саланенкаў С.П., Iваноў I.I., Яўграфаў Д.Д., Сяргееў В.М., Цiмафееў М.Р., Хаўстаў Я.Д., Шумiлiн Д.Д., Шуцько М.П., Янковiч В.М.;

мал. сяржанты: Агафонаў М.А., Дубiннiкаў Я.Н., Яршоў Б.Н., Кедраў Ф.А., Мiраненка В.Д., Пiсараў Л.I., Саўлюк А.Я., Смiрноў А.С., Фамiн А.М., Чаўзаў М.П., Каралёў С.А., Пыжык П.С., Старцаў Ф.I., Трафiменка А.П.;

сяржант Вятнiгiн А.К.;

радавыя: Арсеньеў А.Ц., Азееў С.В., Апарын В.А., Арлоў Р., Алёхiн А.I., Акуленка М.Р., Антонаў А.П., Антонаў Ц.М., Ахламаў М.В., Ахтырскi М.П., Алдасугураў Х., Бяляеў Д.I., Беляўцаў В.I., Бельскi I.М., Белавол А.П., Балабiн В.М., Бадырбекаў Х.М., Бабак М.В., Бабылёў I.С., Бойчанка Д.Н., Бандарэнка С.Т., Барысаў В.С., Бутабаеў А., Бурдзейны Д.А., Балавiн В.Н., Вашчанка Я.Л., Выганны Ф.I., Валынец Д.Е., Габаян Я.Д., Гафмятаў I., Гваздзецкi А.В., Гарбачоў М.Р., Грыба Ф.П., Грышанiн Р.Р., Грушко Д.I., Грушка С.Н., Гуляеў А.М., Дарычаў I.А., Дзеравянка У.А., Дабрынiн М.С., Елiзараў В.П., Жаўтабрукаў М.В., Жыгун С.П., Захарчук Ф.В., Зiнкевiч I.Ф., Зiнатулiн Р.I., Закрэўскi Р.Н., Зоткiн I.П., Iльiн В.М., Iсаенка В.А., Кiрылаў Р.М., Кужбанаў К., Кузняцоў Л.М., Кусiдзi П.I., Кушняроў М.I., Клiмаў Ф.К., Клiмовiч П.В., Каваленка А.Я., Кавальчук М.В., Койкаў М.В., Калеснiкаў А.С., Калмакоў П.Р., Колтышаў, Камароў П.Я., Канеўскi Т.М., Канавалаў Б.А., Канавальцаў П.Д., Калодзiн С.Н., Карчагiн I.Я., Коршунаў С.С., Касенка М.С., Крайноў П.Я., Каркотка В.I., Кiцулер М.Х., Кiрыленка С.К., Кладковiч В.З., Багаткiн А.I., Кохта В.Ф., Калейман П.I., Ларын А., Лейбянкоў I.А., Лобкiн А.П., Луцэнка М.С., Маёраў I.Ц., Малькоў Ф.Ф., Марасулаў М., Мартыненка П.Р., Матчанка М.А., Мелянчук П.В., Монтаў К.С., Мур’янка П.Г., Мазепа М.Ф., Наймушын М.Д., Нягодзiн В.У., Няфёдаў А.П., Няхаеў А.А., Нiкiцiн М.Н., Новiкаў Л.Ф., Носiвец Д.Н., Нувальцаў А.I., Апарын В.А., Асвяйчук М.Г., Пушкарэвiч А.Ф., Паўлюк М.А., Паэзiеў Г., Паршына М.П., Пашчанка Ф.Д., Пенезь I.I., Першын С.Д., Пятрэнка С.Н., Панамароў С.А., Пiцуашвiлi А.Х., Палятаеў I.I., Паповiч У.П., Папоў П.А., Посахаў Ф.В., Пахiльчук А.Ф., Прыт А.I., Прыходзька С.П., Прыцэпа А.А., Прыяцелеў А.I., Радзiвонаў А.А., Рубцоў Ф.К., Ружыцкi П.В., Скараход М.I., Селязнёу П.А., Салдатаў В.К., Сiнiца А.П., Салдаткаў Р.П., Салаўёў I.I., Сарокiн С.Т., Сцежкiн Е.Я., Сунцоў А.П., Сысоеў П.П., Савенкаў Л.Т., Сазоненка М.I., Самусевiч Я.С., Сямёнаў А.П., Сяментаў С.А., Салканава Л.I., Салдатаў I.П., Самалюк П.Я., Сяргеенка П.А., Тарасаў А.П., Тарэеў А.В., Талалаеў В.Я., Цiтоў А.А., Цiханаў В.Ц., Таўкуноў М.П., Туруспекаў А., Удавiчэнка Р.К., Урманцаў Д.М., Уршакоў Д.Н., Усманаў У., Усцiменка В.Ф., Вуткiн А.Р., Ушапольскi М.С., Успенксiкi С.I., Фiлiпаў В.М., Фiлiпчык Л.Я., Фамiн А.У., Фурсевiч В.А., Фамiн А.П., Фамiн А.М., Халiеў Б.В., Цiцуашвiлi I.I., ЧарвякоўФ.I., Чауз I.Ф., Чыркоў М.М., Чысцякоў П.А., Чудзеса А.Я., Чуясаў В.М., Чзаўдзе Д.С., Чорны Ф.В., Шабуняеў Г.Н., Шэвiч Р.Я., Шарафiеў Т.Ш., Шапiларатаў С.А., Яркееў Е.А., Аброськiн Д.Д., Гоўша, Добыш I.А., Дарожкiн С.А., Блачыня Е.I., Iгнатовiч I.К.;

партызаны: Адамчук Б.I., Пiскуноў М.Д., Калейнiкаў П.А., Калодзiн С.Н., Карбоўскi I.Я., Косцiн П.В., Рабiнiн В.А., Тубшанеў Л.Б., Турач У.А., Турсанаў А.А., Фурсевiч I.А. i 48 невядомых воiнаў.

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: Брацкая магіла падпольшчыкаў (3 чал.)

32. 387 IMG_0285Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, 2-ая алея.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, стэла.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1949 г., 1957 г., 1967 г., 2004 г.
Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Бадак Канстанцiн Пятровiч (1920-26.04.1944 г.) нарадзiўся ў в. Вялiкiя Лукi Баранавiцкага раёна, працаваў настаўнiкам у в. Русiно, у час вайны ўстанавiў сувязь з партызанамi i стварыў падпольную групу, якая дзейнiчала на чыгуначным вузле.

У групу ўваходзiлi Я. Карнiенка i А. Ягораў. Псавалi паравозы i другую тэхнiку ворага, збiралi для партызан звесткi аб руху цягнiкоў, праводзiлi дыверсii.

У красавiку 1944 года патрыёты былi арыштаваны, пасля доўгiх здзекаў iх павесiлi на тэрыторыi лакаматыўнага дэпо.

У 1949 годзе на магiле быў устаноўлены помнiк, якi замянiлi ў 1967 годзе, затым — у 2004 г.

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: Брацкая магіла падпольшчыкаў (9 чал.)
33 388 IMG_2757Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, 2-ая алея.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, стэла.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1958 г., 1968 г., 1972 г., 2004 г.
Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

У жнiўнi 1943 — сакавiку 1944 г. у г. Баранавiчы дзейнiчала падпольная група пад кiраўнiцтвам А.I. Крыштофiка, якая праводзiла дыверсii, здабывала i перадавала партызанам боепрыпасы, медыкаменты, зброю, звесткi аб працiўнiку. Гiтлераўцы высачылi i схапiлi 9 членаў групы, якiх пасля жорсткiх катаванняў 11 сакавiка 1944 года павесiлi на Рыначнай плошчы ў г. Баранавiчы.

У 1958 годзе на магiле быў устаноўлены абелiск, перабудаваны ў 1972 г. На невысокiм пастаменце прамавугольная ў плане плiта (1,75 м) з гранiтнай светла-шэрага колеру крошкi. На белай мармуровай дошцы выявы зоркi i надпiс: “Тут пахаваны пакараныя смерцю нямецка-фашысцкiмi захопнiкамi партызаны-падпольшчыкi — Барадзiнскi А.П., Герасiмук П.П., Дземiдовiч Т.У., Доўгер Е.А., Доўгер К.М., Дзянiшчык, Лiцкевiч А.А., Лiцкевiч I.А., Шырко А.Ю. Вечная слава мужным патрыётам, аддаўшым жыццё за нашу Радзiму”.

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: Магіла Дарашэвіча М.Ф. і яго родных — удзельнікаў антыфашысцкага падполля

34 389 165Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, 1-ая алея.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, стэла.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1978 г., 1999 г.
Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Дарашэвiч Мiкалай Фёдаравiч (2.2.1923-3.6.1943), яго бацька, мацi i два браты ў гады Вялiкай Айчыннай вайны сталi ўдзельнiкамi Баранавiцкага антыгiтлераўскага падполля. Працуючы на станцыi Баранавiчы-Цэнтральныя, яны збiралi звесткi аб руху цягнiкоў i iх грузах, якiя перадавалi партызанам.

3 чэрвеня 1943 года М. Дарашэвiч узарваў эшалон з гаручым i загiнуў пры выкананнi гэтага задання. Пахаваны на могiлках. Пасля вайны тут жа былi пахаваны бацька Фёдар Аляксандравiч, мацi Нiна Сцяпанаўна i брат Аляксандр Аляксандравiч.

На магiле быў устаноўлены помнiк, якi перабудаваны ў 1999 годзе. На абелiску з чорнага мармуру надпiс: ”Удзельнiкам Баранавiцкага антыгiтлераўскага падполля ў гады Вялiкай Айчыннай вайны Дарашэвiчу Ф.М., Дарашэвiчу А.А., Дарашэвiч Н.С. Вечная памяць героям”.

Брацкая магіла

unnamedМесцазнаходжанне: вул.. Вільчкоўскага.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, помнік-манумент.
Час пабудовы: 1960 г.
Матэрыял: жалезабетон.

Магіла Любчанкі Г.Ф. — супрацоўніка Баранавіцкай міліцыі, загінуўшага пры выкананні службовых абавязкаў у 1944 г.

43 5525IMG_0313Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, 1-ая алея.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, стэла.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1944 г., 1964 г., 2002 г.
Матэрыял: гранітная крошка.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Любчанка Георгiй Фёдаравiч (25.3.1910-16.12.1944) нарадзiўся ў г. Вiцебску, з 1932 г. — у Чырвонай Армii, з 17.10.1934 г. — у органах НКУС, да пачатку вайны — начальнiк аддзела (АДСУМ) УНКУС Баранавiцкай вобласцi.

Пасля вызвалення Баранавiцкай вобласцi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў на яе тэрыторыi дзейнiчалi пакiнутыя ворагам бандыцкiя групiроўкi. У адным з баёў з бандытамi 16.12.1944 г. лейтэнант Любчанка Г.Ф. загiнуў.

На магiле ўстаноўлены помнiк з гранiтнай крошкi з надпiсам: “Супрацоўнiк Баранавiцкай мiлiцыi Любчанка Георгiй Фёдаравiч (25.3.1910-14.12.1944). Загiнуў пры выкананнi службовых абавязкаў. Вечная памяць герою”.

У магіле пахаваны брат Ілля Фёдаравіч і маці Акуліна Кузьмінічна Любчанка, якія памерлі пасля вайны.

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: Брацкая магіла савецкіх воінаў (3 чал.)

44. 5526 IMG_2767Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, каля вялікай брацкай магілы.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, надмагільная пліта.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1960 г., 1985 г.
Матэрыял: мармур.

У магiле пахаваны астанкi палкоўнiкаў Мiзернава С.Р. i Бачарова I.А., а таксама аднаго невядомага воiна, загiнуўшых у 1944 г. у час вызвалення Баранавiцкай вобласцi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў.

У 50-ыя гады яны былi перанесены з закрытых гарадскiх ваенных могiлак, у 1960 устаноўлена надмагiльная плiта, замененая ў 1985 годзе на мармуровую (1м х 0,6 м) з надпiсам: “У баi за сацыялiстычную Радзiму, верныя воiнскай прысязе, праявiўшы гераiзм i мужнасць, загiнулi палкоўнiк Мiзернаў Сяргей Рыгоравiч 10 лiпеня 1944 года, палкоўнiк Бачароў Iван Апанасавiч 3 лiпеня 1944 года, невядомы ў лiпенi 1944 года. Вечная слава героям, паўшым у барацьбе за свабоду i незалежнасць нашай Радзiмы”.

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: Магіла ст. лейтэнанта Астроўскага А.І., загінуўшага ў ліпені 1944 года

45 55 27 IMG_0306Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, каля вялікай брацкай магілы.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, стэла.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1964 г., 2001 г.
Матэрыял: гранітная крошка.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Астроўскi Абрам Iсакавiч (1904-17.07.1944) нарадзiўся ў Маскве. Ст. лейтэнант, ён з першых дзён на франтах Вялiкай Айчыннай вайны. У лiпенi 1944 года ўдзельнiчаў у баях за вызваленне Баранавiцкай зямлi. Загiнуў у баі пад г. Баранавiчы.

На магiле быў устаноўлены помнiк, перабудаваны ў 2001 годзе. На абелiску (1,1 м) з шэрага колеру гранiтнай крошкi надпiс: “Ст. лейтэнант Астроўскi Абрам Iсакавiч (1904-17.7.1944 г.). Вечная слава герою”.

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: Магіла Лісіна І.П., Героя Савецкага Саюза

46 5528 IMG_2762Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, каля вялікай брацкай магілы.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, надмагільная пліта.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1960 г., 1985 г.
Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Лiсiн Iван Пятровiч (10.3.1914-7.7.1944 г.) нарадзiўся ў в. Мала- Мурамцаўскага раёна Омскай вобласцi, з сялян. У 1930-35 гг. працаваў у калгасе, з 1937 г. — лесарубам на Далёкiм Усходзе.

Са жнiўня 1941 г. у Чырвонай Армii, на фронце з лютага 1942 г. Ваяваў на Заходнiм, Цэнтральным, Беларускiм франтах.

Наводчык кулямёта 193-й стралковай дывiзii 65-й армii Лiсiн I.П. 15 кастрычнiка 1943 г. адным з першых з пяццю таварышамi пераправiўся праз р. Днепр у раёне г.п. Лоеў Гомельскай вобласцi, уварваўся ў першую траншэю ворага. Група захапiла плацдарм i ўтрымлiвала яго да падыходу падмацавання, за што 30.10.1943 г. атрымаў званне Героя Савецкага Саюза.

Загiнуў пры вызваленнi г. Баранавiчы, быў пахаваны на цэнтральнай плошчы горада, а ў 50-ыя гады астанкi перанесены на могiлкi i пахаваны каля вялiкай брацкай магiлы.

У 1960 г. устаноўлена мармуровая шэрага колеру плiта (1 м х 0,6 м) з надпiсам: “У баi за сацыялiстычную Радзiму, верны воiнскай прысязе, праявiўшы мужнасць i гераiзм, загiнуў Герой Савецкага Саюза, малодшы лейтэнант Лiсiн Iван Паўлавiч 7 лiпеня 1944 г. Вечная слава героям, паўшым у барацьбе за свабоду i незалежнасць нашай Радзiмы”.

Заменена на новую ў 1985 г.

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: Магіла Рагулі І.Л. генерал-маёра

47 55 29 IMG_2768Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, каля вялікай брацкай магілы.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, надмагільная пліта.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1960 г., 1985 г.
Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Рагуля Iван Лявонцьевiч (27.9.1895-20.7.1944) нарадзiўся ў в. Ачукевiчы Гродзенскай вобласцi, прафесiйны ваенны, у Чырвонай Армii з лiстапада 1917 г., удзельнiк баёў супраць белафiнаў i ваенных iнтэрвентаў.

У гады Вялiкай Айчыннай вайны — начальнiк штаба танкавай брыгады, камандзiр брыгады, дывiзii, корпуса, ваяваў на розных франтах, удзельнiк баёў на Курскай дузе, пад Масквой, на Украiне.

У час вызвалення Беларусi ваяваў на 1-ым Беларускiм фронце, удзельнiк баёў за вызваленне г. Баранавiчы. Памёр ад ран 20.07.1944 г. Быў пахаваны на цэнтральнай плошчы г. Баранавiчы, у 50-ыя гады астанкi перанесены на могiлкi i пахаваны каля вялiкай брацкай магiлы.

На магiле Рагулi I.Л. у 1960 годзе ўстаноўлена мармуровая шэрага колеру надгробная плiта (1м х 0,6 м), замененая ў 1985 годзе на новую, з надпiсам: “У баi за сацыялiстычную Радзiму, верны воiнскай прысязе, загiнуў генерал-маёр Рагуля Iван Лявонцьевiч 20 лiпеня 1944 г. Вечная слава героям, паўшым у барацьбе за свабоду i незалежнасць нашай Радзiмы”.

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: Магіла Матроніна В.І., Героя Савецкага Саюза

48 5530 IMG_2761Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, каля вялікай брацкай магілы.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, надмагільная пліта.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1960 г., 1985 г.
Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Матронiн Васiль Iванавiч (1904-2.11.1944) нарадзiўся ў в. Папоўка Сенгiлеўскага раёна Ульянаўскай вобласцi ў сям’i рабочых. У Чырвонай Армii з 1919 года, удзельнiк грамадзянскай вайны. Скончыў Тбiлiсскую пяхотную школу, вышэйшую пагранiчную школу, НКУС, ваенную акадэмiю iмя Фрунзе.

На фронце з лютага 1943 г., камандзiр 73-й стралковай дывiзii 1-га Беларускага фронта палкоўнiк Матронiн В.I. удзельнiчаў у вызваленнi Брэстчыны ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў, вылучыўся ў баях за г. Бельск i авалоданне плацдармам на р. Нарву (Польшча), пры расшырэннi плацдарма загiнуў.

Званне Героя Савецкага Саюза атрымаў 24.10.1945 г. Быў пахаваны на воiнскiх могiлках г. Баранавiчы, адкуль у 50-ых гадах астанкi перанесены на гарадскiя могiлкi i пахаваны каля вялiкай брацкай магiлы.

У 1960 годзе ўстаноўлена мармуровая цёмна-шэрага колеру (1м х 0,6 м) плiта, замененая ў 1985 годзе, з надпiсам: “У баi за сацыялiстычную Радзiму, верны воiнскай прысязе, праявiўшы гераiзм i мужнасць, загiнуў Герой Савецкага Саюза палкоўнiк Матронiн Васiль Iванавiч. Вечная слава героям, паўшым у барацьбе за свабоду i незалежнасць нашай Радзiмы”.

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: Магіла Чорнага Ф.В., загінуўшага пры абароне г. Баранавічы ў чэрвені 1941 года

49 5531 IMG_2752Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, стэла.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1944 г., 1950 г., 1984 г., 2011 г.
Архітэктар Б. Тумашчык.
Матэрыял: граніт.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Чорны Фёдар Васiльевiч. Загiнуў у чэрвенi 1941 года пры абароне г. Баранавiчы ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў.

У 1944 годзе быў  устаноўлены сцiплы помнiк, заменены ў 1982 годзе на абелiск (1,3 м) з гранiтнай крошкi з выявай зоркi i надпiсам: ”Чорны Фёдар Васiльевiч, радавы, 1920-1941 гг. Загiнуў пры абароне г. Баранавiчы”.

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: Брацкая магіла савецкіх воінаў (3 чал.)

50 5532IMG_2766Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, каля вялікай брацкай магілы.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, надмагільная пліта.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1960 г., 1985 г.
Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

У брацкай магiле пахаваны астанкi падпалкоўнiкаў Цэйгiна А.М., Макар’ева В.Н., Жалтова Д.М.

У 50-ыя гады яны былi перанесены з закрытых гарадскiх воiнскiх могiлак, у 1960 г. устаноўлена надмагiльная плiта, замененая ў 1985 г. на мармуровую (1м х 0,6м) з надпiсам: “У баi за сацыялiстычную Радзiму, верныя воiнскай прысязе, праявiўшы гераiзм i мужнасць, загiнулi гв. падпалкоўнiк Цэйгiн Анатоль Маркавiч 22 лютага 1945 г., гв. падпалкоўнiк Макар’еў Васiль Нiкiпаравiч — чэрвень 1944 г., падпалкоўнiк Жалтоў Дзмiтрый Мiхайлавiч 7 лiпеня 1944 г. Вечная слава героям, паўшым у барацьбе за свабоду i незалежнасць нашай Радзiмы”.

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: Брацкая магіла савецкіх воінаў (2 чал.)

51 5533 IMG_2763Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могiлкі, каля вялікай брацкай магілы.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, надмагільная пліта.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1960 г., 1985 г.
Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

У брацкай магiле пахаваны астанкi палкоўнiкаў Белых М.А. i Папрыкайлы М.С.

У 50-ыя гады яны былі перанесены з закрытых гарадскiх вайсквавых могiлак, у 1960 устаноўлена надмагiльная плiта, замененая ў 1985 годзе на мармуровую (1м х 0,6м) з надпiсам: “У баi за сацыялiстычную Радзiму, верныя воiнскай прысязе, праявiўшы гераiзм i мужнасць, загiнулi гв. палкоўнiк Белых Мiхаiл Андрэевiч 21 жнiўня 1944
года, гв. палкоўнiк Папрыкайла Мiхаiл Сямёнавiч 10 лiпеня 1944 г. Вечная слава героям, паўшым у барацьбе за свабоду i незалежнасць нашай Радзiмы”.

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: Брацкая магіла савецкіх воінаў (5 чал.)

52 5534 IMG_2765Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, каля вялікай брацкай магілы.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, надмагільная пліта.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1960 г., 1985 г.
Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

У брацкай магiле пахаваны астанкi мал. лейтэнанта Шведава А.М., афiцэра Любаўцава i трох невядомых.

У 50-ыя гады яны былi перанесены з закрытых гарадскiх воiнскiх могiлак, у 1960 г. устаноўлена надмагiльная плiта, замененая ў 1985 г. на мармуровую (1м х 0,6м) з надпiсам: “У баi за сацыялiстычную Радзiму, верныя воiнскай прысязе, праявiўшы гераiзм i мужнасць, загiнулi гв. мал. лейтэнант Шведаў Аляксей Мiкалаевiч 20 снежня 1944 г., афiцэр Любарцаў 20 лютага 1945 года, афiцэр Невядомы 20 лютага 1945 г., два салдаты Невядомыя, лiпень 1944 г. Вечная слава героям, паўшым у барацьбе за свабоду i незалежнасць нашай Радзiмы”.

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: Брацкая магіла савецкіх воінаў (20 чал.)

53 5535 204Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, стэла.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1956 г., 1972 г., 1985 г.
Матэрыял: жалезабетон, мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Пахавана 20 воiнаў, якiя загiнулi пры абароне г. Баранавiчы ў чэрвенi 1941 года: Галiмула Зiнатулiн i 19 воiнаў, прозвiшчы якiх невядомы.

На магiле быў устаноўлены помнiк, якi перабудоўваўся ў 1972 i 1985 гадах. Прамавугольная ў плане плiта (2,2м) аблiцавана мармуровымi і ружова-шэрымi плiтамi. На трох замацаваных на плiце дошках — надпiс: “Радавы Зiнатулiн Галiмула i 19 невядомых воiнаў Савецкай Армii, загiнуўшых у баях за г.Баранавiчы ў 1941 г. Нiхто не забыты, нiшто не забыта”.

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: Брацкая магіла савецкіх воінаў (4 чал.)

54 5536 IMG_2764Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, каля вялікай брацкай магілы.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, надмагільная пліта.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1960 г., 1985 г.
Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

У брацкай магiле пахаваны астанкi маёра Кiрыленка I.М., капiтана Каўпакова П.В., гв. ст. л-та Чыбiсава А.М. i л-та Стаўцава М.М., якiя ў 50-ыя гады былi перанесены з закрытых гарадскiх воiнскiх могiлак.

У 1960 годзе ўстаноўлена надмагiльная плiта, замененая ў 1985 годзе на мармуровую (1м х 0,6 м) з надпiсам: “У баi за сацыялiстычную Радзiму, верныя воiнскай прысязе, праявiўшы гераiзм i мужнасць, загiнулi маёр Кiрыленка I.М. 19 лiпеня 1944 г., капiтан Каўпакоў Пётр Васiльевiч 8 сакавiка 1945 г., гв. ст. лейтэнант Чыбiсаў Аляксей Мiкалаевiч 20 снежня 1944 г., лейтэнант Стаўцаў Мiкалай Мiхайлавiч 16 лютага 1945 г. Вечная слава героям, паўшым у барацьбе за свабоду i незалежнасць нашай Радзiмы”.

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: Брацкая магіла савецкіх воінаў (4 чал.)

55 5537 IMG_0284Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, каля вялікай брацкай магілы.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помік гісторыі, стэла.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1987 г.
Матэрыял: граніт.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

У брацкай магiле пахаваны астанкi 4 воiнаў, загiнуўшых пры абароне г. Баранавiчы ў чэрвенi 1941 года.

На могiлкi астанкi перанесены ў 1971 годзе. Прозвiшчы загiнуўшых не вядомы.

У 1987 годзе ўстаноўлены абелiск — ружова-шэрага колеру гранiтная плiта вышынёй 1,5 м. Яна нiбы зламаная зверху. Надпiс сведчыць: “Тут пахаваны 4 воiны Савецкай Армii, загiнуўшыя ў баi пры абароне г. Баранавiчы ў чэрвенi 1941 года. Вечная слава героям”.

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: Магіла ахвяр фашызму-грамадзян польскай нацыянальнасці (100 чал.)

56 7095 IMG_2781Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, 1-ая алея.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, стэла.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1971 г., 1984 г., 1999 г.
Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

13 лiпеня 1942 года нямецка-фашысцкiя акупанты расстралялi 100 грамадзян польскай нацыянальнасцi — прадстаўнiкоў iнтэлiгенцыi. Прозвiшчы 52 чалавек невядомы.

У 1972 годзе быў адкрыты помнiк, якi перабудаваны ў 1984, 1999 гадах. На трохступеньчатым пастаменце прамавугольная мармуровая плiта з надпiсам “Тут спачываюць прадстаўнiкi польскай iнтэлiгенцыi, замучаныя i расстраляныя гiтлераўцамi 13 лiпеня 1941 г. у Баранавiчах” на беларускай i польскай мовах i пералiкам на польскай мове 48 прозвiшчаў ахвяр. На другiм баку плiты — надпiс “Памяцi палякаў” на двух мовах i выява польскага герба i крыжа.

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: Магіла Сцепанішчава М.Ц., двойчы Героя Савецкага Саюза

57 IMG_2769Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, каля вялікай брацкай магілы.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, надмагільная пліта.
Час пабудовы, адкрыцця помніка: 1986г.
Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Сцепанiшчаў Мiхаiл Цiханавiч (15.11.1917-8.9.1946) нарадзiўся ў в. Хмялiнец Задонскага раёна Лiпецкай вобласцi, у сялянскай сям’i. У 1938 годзе скончыў Варашылаўградскую ваенную авiяшколу, на фронце з чэрвеня 1941 г.

Ваяваў на Пауднёвым, Сталiнградскiм, Паўднёва-Заходнiм, 4-м Украiнскiм i 3-м Беларускiм франтах. Удзельнiчаў у вызваленнi Каўказа, Украiны, Лiтвы, Беларусi, еўрапейскiх дзяржаў.

Лётчык, камандзiр звяна, зам. камандзiра i камандзiр эскадрыллi, штурман i зам. камандзiра 76-га гвардзейскага авiяпалка, маёр Сцепанiшчаў зрабiў 222 баявыя вылеты. Званне Героя Савецкага Саюза атрымаў двойчы 26.10.1944 г. i 29.6.1945 г.

Пасля вайны жыў у Баранавiчах. На радзiме, у в. Хмялiнец Задонскага раёна Лiпецкай вобласцi, устаноўлены бронзавы бюст. Iмя героя носяць вулiцы, школы. Памер пры трагічных абставінах у вераснi 1946 года. Быў пахаваны на гарадскiх воiнскiх могiлках, адкуль астанкi ў 1954 годзе былi перанесены на гарадскiя могiлкi.

У 1986 годзе на магiле ўстаноўлена шэрага колеру мармуровая плiта (1м х 0,6 м) з выявай дзвюх Залатых Зорак i надпiсам: “Двойчы Герой Савецкага Саюза Сцепанiшчаў Мiхаiл Цiханавiч 15.XI.1917- 08.IX.1946. Вечная памяць герою”.

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: Магіла Наканечнікава А.Г., Героя Савецкага Саюза

58 IMG_2770Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, каля вялікай брацкай магілы.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, надмагільная пліта.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1960 г., 1985 г.
Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Наканечнiкаў Аляксандр Георгiевiч (16.9.1915-10.11.1946) нарадзiўся ў в. Дзергачы Саратаўскай вобласцi ў сялянскай сям’i. У Чырвонай Армii з 1933 г., закончыў ваенна-авiяцыйную школу пiлотаў, ваяваў у Iспанii (1936-39 г.г.), на фронце з чэрвеня 1941 г.

Ваяваў на Паўднёва-Заходнiм, Сталiнградскiм, Данскiм, Цэнтральным, 1-м Беларускiм франтах. Камандзiр 78-га гвардзейскага штурмавога авiяцыйнага палка 16-й паветранай армii 1-га Беларускага фронта гв. падпалкоўнiк Наканечнiкаў А.Г. на пачатак лютага 44 г. зрабiў 81 асабiсты баявы вылет, нанёсшы значны ўрон ворагу, полк пад яго камандаваннем зрабiў 2028 вылетаў.

Званне Героя Савецкага Саюза атрымаў 1.7.1944 г. Пасля вайны служыў у армii, жыў у Баранавiчах. Яго iмя носiць адна з вулiц горада.

Памёр пры трагічных абставінах 10.11.1946 г. Быў пахаваны на гарадскiх воiнскiх могiлках, адкуль у 50-ыя гады астанкi перанесены на могiлкi i пахаваны каля вялiкай брацкай магiлы.

У 1960 годзе на магiле была ўстаноўлена надгробная плiта (1м х 0,6м), замененая ў 1985 годзе на новую з надпiсам: ”Герой Савецкага Саюза гв. падпалкоўнiк Наканечнiкаў Аляксандр Георгiевiч, памёр 10 лiстапада 1946 г. Вечная слава герою” i выява Залатой Зоркi.

Магіла КадачнікаваІ.П., Героя Савецкага Саюза

59 IMG_2779Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, стэла.
Час пабудовы, адкрыцця помніка: 1968 г.
Матэрыял: граніт.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Кадачнiкаў Iван Пятровiч (19.7.1911-25.8.1967) нарадзiўся ў в. Вядзернiкi Верашчагiнскага раёна Пермскай вобласцi ў сям’i сялян. У Чырвонай Армii з чэрвеня 1941 года, на фронце — са студзеня 1943 года. Гв. яфрэйтар, сапёр.

23-25 верасня ў час штурму Дняпра ў раёне в. Неданчычы Чарнiгаўскай вобласцi да падыхода пяхоты да ракi з групай байцоў Кадачнiкаў I.П. разведаў мясцовасць, падрыхтаваў лодкi i плыты, што дапамагло своечасова i паспяхова пераправiць на другi бок асноўныя сiлы i тэхнiку. Званне Героя Савецкага Саюза атрымаў 15.01.1944 г.

З 1945 — у запасе, працаваў электразваршчыкам на заводзе жалезабетонных канструкцый у г. Баранавiчы.

У 1968 годзе на магiле ўстаноўлены з гранiтнай цёмна-ружовага колеру крошкi помнiк (1,5 м) у выглядзе ветразi з выявай Залатой Зоркi i надпiсам: ”Герой Савецкага Саюза Кадачнiкаў Iван Пятровiч. 19.07.1911-25.08.1967”.

Магіла Рабухі І.М., камісара брыгады “Буравеснік”; падпольшчыцы Паповай М.М.
60 IMG_0276Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, стэла.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1954 г., 1974 г., 1986 г.
Матэрыял: граніт.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Рабуха Iван Маiсеевiч (1919 — 1952) са жнiўня 1942 года па верасень 1943 быў камандзiрам атрада “Буравеснiк”, а затым да лiпеня 1944 года камiсарам брыгады “Буравеснiк”, якая налiчвала 537 чалавек i дзейнiчала ў лясах Мiнскай вобласцi, вызначаўся смеласцю i вялiкiм арганiзацыйным талентам.

Папова Марыя Мiхайлаўна (1886-1953) у гады вайны знаходзiлася на падпольнай рабоце. Пасля вайны пражывала ў г. Баранавiчы. Помнiк устаноўлены ў 1953 годзе, заменены ў 1986 годзе. На гранiтнай ружова-шэрага колеру плiце (1,5 м) выява зоркi i прозвiшчы пахаваных.

Магіла Шпакава А.В., супрацоўніка Баранавіцкай міліцыі

61 IMG_0287Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, стэла.
Час пабудовы, адкрыцця помніка: 1950 г.
Матэрыял: гранітная крошка.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Шпакаў А.С. — супрацоўнік УНКУС Баранавiцкай вобласцi. Пасля вызвалення яе тэрыторыі ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў тут дзейнiчалi пакiнутыя ворагам бандыцкiя групiроўкi. У адным з баёў з бандытамi 18.07.1945 г. палкоўнік Шпакаў А.С. загiнуў.

На магiле ўстаноўлены помнiк з гранiтнай крошкi з фотапартрэтам уверсе і надпiсам: “Палкоўнік Шпакаў А.С. Загiнуў пры выкананнi службовых абавязкаў 18.07.1945”.

Магіла Сяржанта Р.І.

62 IMG_0315Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, справа ад паварота да вялікай брацкай магілы.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, стэла.
Час пабудовы, адкрыцця помніка: 1975 г.
Матэрыял: мармур, чыгун.

Гiстрарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Сяржант Р.I. (28.01.1897 — 4.04.1974) нарадзiўся ў в. Гавезна Мiнскай губернi. У днi Кастрычнiцкай рэвалюцыi стаў на бок бальшавiкоў, затым працаваў старшынёй Гавененскага валаснога савета. З 1921 года ўзначальвае барацьбу супраць белапалякаў ва ўмовах падполля. Восенню 1925 года арыштаваны, вызвалены з турмы толькi ў 1939 годзе. Прайшоў праз пыткi, ваенна-палявы суд прыгаварыў яго да смяротнай кары, якая была зменена на 15 год турмы, 10 з iх правёў у адзiночцы.

З мая 1940 года — старшыня Баранавiцкага аблвыканкама, у гады Вялiкай Айчыннай вайны з баямi дайшоў да Патсдама. Пасля вайны працаваў у органах Савецкай улады. У 1940-46 гг. — дэпутат Вярхоўнага Савета СССР.

На невысокiм гарызантальным устоi — вертыкальна стаячая чорнага колеру мармуровая плiта (2,3 м) у выглядзе ветразi з барэльефным партрэтам Р.I. Сяржанта i надпiсам: ”Сяржант Рафаiл Iванавiч (1897-1974). Справай яго жыцця было служэнне Радзiме”.

Магіла Малена А.А., Героя Савецкага Саюза

63 IMG_2775Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, каля вялікай брацкай магілы.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, стэла.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1951 г., 1961 г., 2005 г.
Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Мален Арсенцiй Антонавiч (20.4.1921-3.2.1950) нарадзiўся ў в. Грачанае Хмельнiцкай вобласцi. У Чырвонай Армii з 1940 г., на фронце — з 1942 г. Гвардыi маёр, камандзiр эскадрыллi.

За гады вайны здзейснiў 185 баявых вылетаў, нанёсшы значны ўрон ворагу. Служыў у 1-й паветранай армii 3-га Беларускага фронта. 17.2.1945 г. група самалётаў пад яго кiраўнiцтвам знiшчыла на тэрыторыi Германii 2 танкi, 10 машын з боепрыпасамi, тры зенiтныя батарэi; 21.02.1945 г. — 18 аўтамашын i 2 артбатарэi.

Зорку Героя атрымаў 23.2.1945 г. Пасля вайны жыў i працаваў у Баранавiчах.

У 1951 г. на магiле ўстаноўлены помнiк, перабудаваны ў 1961 годзе. З бетону. На абелiску былі замацаваны стылiзаваны факел з вечным агнём, выява Зоркi Героя i надпiс “Герой Савецкага Саюза Мален Арсенцiй Антонавiч”.

У 2005 г. помнік быў заменены на новы з чорнага мармуру(1,2) з надпісам “Герой Савецкага Саюза Мален Арсенцій Антонавіч, 02.04.1921-03.09.1950”.

Магіла Зверава В.А., Героя Савецкага Саюза

64 IMG_0307Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, стэла.
Час пабудовы, адкрыцця помніка: 1972 г.
Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Звераў Васiль Андрэевiч (20.7.1923-13.10.1971) нарадзiўся ў в. Кутунава Скопiнскага раёна Разанскай вобласцi ў сям’i сялян.

У Чырвонай Армii з 1941 г., на фронце з 1942 г. Радавы, мал. сяржант, катэрыст пантонна-маставога батальёна, удзельнiк вызвалення Украiны, Беларусi, Польшчы, Германii, фарсiраваў 36 рэк. Вясной 1945 г. пераплыў р. Одэр, захапiў катар ворага i пераправiў на iм савецкiх дэсантнiкаў на варожы бераг.

Званне Героя Савецкага Саюза атрымаў 29.06.1945 г. Пасля вайны жыў у г. Баранавiчы, працаваў на мясакамбiнаце. З 1947 па 51 г. быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

У 1972 г. на магiле ўстаноўлены помнiк — мармуровая прамавугольная чорнага колеру плiта з фотаздымкам, выявай зоркi, лаўравай галiнкi i надпiсам: “Герой Савецкага Саюза Звераў Васiлiй Андрэевiч. 20.07.1923-13.10.1971 г.”

Магіла Царука У.З., Героя Савецкага Саюза

65 IMG_2776Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, каля вялікай брацкай магілы.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, стэла.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1958 г., 1973 г.
Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Царук Уладзiмiр Зянонавiч (20.12.1899-27.1.1957) нарадзiўся ў в. Вялiкае Вобрына Карэлiцкага раёна Гродзенскай вобласцi ў сям’i сялян. У гады грамадзянскай вайны — палiтрук роты на Заходнiм фронце, з 1920 г. — на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусi, з 1924 г. — сакратар Мiрскага падпольнага райкама КПЗБ, арыштаваны, 13 гадоў правёў у  турмах, вызвалены Чырвонай Армiяй у вераснi 1939 года, працаваў у партыйных i савецкiх органах.

З першых дзён Вялiкай Айчыннай вайны Царук У.З. — арганiзатар падпольнай барацьбы ў Стаўбцоўскiм раёне, сакратар, першы сакратар Стаўбцоўскага падпольнага райкама КП(б)Б, член Баранавiцкага падпольнага абкама КП(б)Б, памочнiк упаўнаважанага ЦК КП(б)Б i Беларускага штаба партызанскага руху па Баранавiцкай вобласцi, камандзiр Стаўбцоўскага партызанскага злучэння.

Званне Героя Савецкага Саюза атрымаў 15.08.1944 г. Пасля вайны на партыйнай рабоце, затым намеснiк старшынi Баранавiцкага аблвыканкама, з 1954 г. — старшыня Баранавiцкага гарвыканкама. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1946-54 гг., Вярхоўнага Савета БССР у 1940-47 гг. i 1955-57 гг.

У 1958 годзе на магiле ўстаноўлены помнiк, перабудаваны ў 1973 годзе. На чорным мармуровым абелiску выява Зоркi Героя, фотапартрэт, два перакрыжаваныя дубовыя лiсты i надпiс: “Герой Савецкага Саюза Царук Уладзiмiр Зянонавiч. 20.12.1899-27.1.1957”.

Магіла Кудрына М.Т., заслужанага ўрача БССР

67 IMG_0312Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, ля вялікай брацкай магілы.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, стэла.
Час пабудовы, адкрыцця помніка: 1963 г.
Матэрыял: мармур, бронза.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Кудрын Макар Цiмафеевiч (1.2.1914-7.9.1962) нарадзiўся ў г. Смаленску, закончыў Смаленскi медiнстытут.

У Чырвонай Армii з 1941 г., удзельнiк баёў за Ленiнград, хiрург, начальнiк шпiталя.

З 1948 г. — галоўны ўрач i вядучы хiрург Баранавiцкай абласной, з 1954 г. — цэнтральнай гарадской бальнiцы. За 14 гадоў працы ў г. Баранавiчы правёў звыш 6 тысяч хiрургiчных аперацый.

Займаўся навуковай дзейнасцю. У 1961 годзе атрымаў званне заслужанага ўрача БССР.

На мармуровай чорнага колеру стэле (1,8 м) барэльефны бронзавы партрэт i надпiс “Заслужаны ўрач БССР Кудрын Макар Цiмафеевiч, 1914-1962. Ты служыў народу, светлая памяць аб табе будзе жыць”. Помнiк устаноўлены ў 1963 годзе.

Магіла Крыштофіка А.І., кіраўніка падполля

69 IMG_0375Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, стэла.
Час пабудовы, адкрыцця помніка: 1983 г.
Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

У жніўні 1943 – сакавіку 1944 г. у г. Баранавічы дзейнічала падпольная група пад кіраўніцтвам А. Крыштофіка, якая праводзіла дыверсіі, здабывала і перадавала партызанам боепрыпасы, медыкаменты, зброю, звесткі аб праціўніку.

Гітлераўцы высачылі і схапілі 9 членаў групы, якіх пасля жорсткіх катаванняў 11 сакавіка 1944 г. павесілі на рыначнай плошчы ў г. Баранавічы.

У 1958 г. на магіле быў устаноўлены помнік, які замянілі на новы ў 1972 г., а затым — у 2004 г. да 60-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Магіла К. Круцько, партызанскага доктара, заслужанага ўрача БССР

70 IMG_0376Месцазнаходжанне: вул. Загарадная.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, стэла.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1974г.
Матэрыял: мармуровая крошка.

Сумесны праект «Нк» i аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Баранавiцкага гарвыканкама.

Помнікi архітэктуры ў Баранавiчах (карта, фота)

Помнiкi i памятныя знакi Вялікай Айчыннай вайны ў г. Баранавiчы (карта, фота)

Мемарыяльныя дошкi Вялiкай Айчыннай вайны ў г. Баранавiчы (карта, фота)

Помнiкi гiсторыi i памятныя знакi ў Баранавiчах

Мемарыяльныя дошкi Вялiкай Айчыннай вайны ў г. Баранавiчы (карта, фота)

 

Мемарыяльная дошка ў гонар Ракасоўскага К.К., маршала, двойчы Героя Савецкага Саюза

116 IMG_0325Месцазнаходжанне: вул. Ракасоўскага, 2.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 2004 г.

Матэрыял: сiлумiн.

Скульптар В. Ягаднiцкi, архiтэктар Машчык.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Ракасоўскі Канстанцін Канстанцінавіч (1896-1968), Маршал Савецкага Саюза (1944), Маршал Польшы (1949), двойчы Герой Савецкага Саюза. У гады Вялікай Айчыннай вайны кіраваў многімі арміямі і франтамі, у тым ліку першым і другім Беларускімі.

У час аперацыі «Баграціён» па вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў вайсковыя фарміраванні 1-га Беларускага фронта 8 ліпеня 1944 г. вызвалілі г. Баранавічы.

У гонар знакамітага палкаводца адна з вуліц г. Баранавічы атрымала яго імя. 8 ліпеня 2004 г. да 60-годдзя з часу вызвалення горада на вул. Ракасоўскага была адкрыта дошка з надпісам :«Вуліца названа ў гонар Ракасоўскага Канстанціна Канстанцінавіча, Маршала Савецкага Саюза, камандуючага першым Беларускім фронтам, войскі якога 8 ліпеня 1944 года вызвалілі г. Баранавічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Унізе дошкі – гірлянда з лісця, перавітая стужкай.

Мемарыяльная дошка на месцы загубы падпольшчыкаў (9 чал.) 

120 DSCN3197Месцазнаходжанне: вул. Горкага, 12 (былая рыначная плошча).

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 1966 г., заменена на новую ў 2004 г.

Матэрыял: мармур.

Аўтары: скульптар В. Ягаднiцкi, архiтэктар Б. Тумашчык.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

У жнiўнi 1943 — сакавiку 1944 г. у г.Баранавiчы дзейнiчала падпольная група пад кiраўнiцтвам  А.I. Крыштофiка, якая праводзiла дыверсii, здабывала i перадавала партызанам боепрыпасы, медыкаменты, зброю, звесткi аб працiўнiку. Гiтлераўцы высачылi i схапiлi 9 членаў групы, якiх пасля жорсткiх катаванняў 11 сакавiка 1944 года павесiлi на Рыначнай плошчы ў г. Баранавiчы.

У 1966 годзе на месцы казні падпольшчыкаў была адкрыта мармуровая прамавугольная ў плане белага колеру дошка з надпiсам: “Тут, на былой Рыначнай плошчы горада, 11 сакавiка 1944 года нямецка-фашысцкiя захопнiкi закатавалi партызан-падпольшчыкаў: Барадзiнскага Л.П., Герасiмука П.П., Дзямiдовiча Т.I., Дзянiшчыка А.М., Доўгера К.М., Доўгера Е.А., Шырко А.Ю., Лiцкевiча I.А., Лiцкевiч Г.А. Вечная слава мужным патрыётам, аддаўшым жыццё за нашу Радзiму”.

У 2004 годзе ў сувязі з тым, што імя А.М. Дзянішчыка было занесена на дошку памылкова, а імя Мікіціна М.І. у пераліку не значылася, дошка была заменена на новую з чорна-шэрага мармуру з надпісам: ”Тут, на былой рыначнай плошчы, 11 сакавіка 1944 года былі пакараны смерцю ўдзельнікі Баранавіцкага антыгітлераўскага супраціўлення Барадзінскі Л.П., Герасімук П.П., Дзямідовіч Т.І., Доўгер К.М., Доўгер А.А., Ліцкевіч Г.А., Ліцкевіч І.А., Мікіцін М.І., Шырко А.Ю. Вечная слава! Светлая памяць!»

Мемарыяльная дошка ў гонар Жукава Г.К., чатырыжды Героя Савецкага Саюза

115 IMG_0247Месцазнаходжанне: вул. Жукава, 2.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 2004 г.

Матэрыял: сiлумiн.

Скульптар В. Ягаднiцкi, архiтэктар Б. Тумашчык.

Гістарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Жукаў Георгій Канстанцінавіч (1896-1974), Маршал Савецкага Саюза (1943), чатырыжды Герой Савецкага Саюза (1939, 1944, 1945, 1956), удзельнік баёў на рацэ Халхін-Гол у гады Вялікай Айчыннай вайны, праявіў сябе як вопытны палкаводзец, адыграўшы вялікую ролю ў арганізацыі разгрому нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Менавіта ён каардынаваў дзейнасць войскаў 1-га Беларускага фронта, якія вызвалялі Баранавіцкі край і горад у ліпені 1944 года.

У 2004 годзе да 60-годдзя вызвалення г.Баранавічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, на вул. Жукава была адкрыта мемарыяльная дошка з выявай твару палкаводца і надпісам: «Вуліца названа ў гонар Жукава Георгія Канстанцінавіча, маршала Савецкага Саюза, які ў 1944 годзе каардынаваў дзеянні 1-га і 2-га Беларускіх франтоў у аперацыі «Баграціён» па вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

Мемарыяльная дошка ў гонар Наканечнікава А.Г., Героя Савецкага Саюза

144 DSCN3201Месцазнаходжанне: вул. Наканечнікава.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: плiта ўстаноўлена ў 1960 г., заменена ў 1963 г.

Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Наканечнiкаў Аляксандр Георгiевiч (16.9.1915-10.11.1946) нарадзiўся ў в. Дзергачы Саратаўскай вобласцi ў сялянскай сям’i. У Чырвонай Армii з 1933 г., закончыў ваенна-авiяцыйную школу пiлотаў, ваяваў у Iспанii (1936-39 гг.), на фронце з чэрвеня 1941 г. Ваяваў на Паўднёва-Заходнiм, Сталiнградскiм, Данскiм, Цэнтральным, 1-м Беларускiм франтах.

Камандзiр 78-га гвардзейскага штурмавога авiяцыйнага палка 16-й паветранай армii 1-га Беларускага фронта гв. падпалкоўнiк Наканечнiкаў А.Г. на пачатак лютага 44 г. зрабiў 81 асабiсты баявы вылет, нанёсшы значны ўрон ворагу, полк пад яго камандваннем зрабiў 2028 вылетаў.

Званне Героя Савецкага Саюза атрымаў 1.7.1944 г. Пасля вайны служыў у армii, жыў у Баранавiчах. Яго iмя носiць адна з вулiц горада. Быў пахаваны на гарадскiх воiнскiх могiлках, адкуль у 50-ыя гады астанкi перанесены на могiлкi i пахаваны каля вялiкай брацкай магiлы.

Мемарыяльная дошка ў гонар Прытыцкага С.В.

107Месцазнаходжанне: вул. Прытыцкага, 140-А.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 1999 г.

Матэрыял: сiлумiн.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Прытыцкi С.В. (1.02.1913-13.06.1971) нарадзiўся ў в. Гаркавiчы Гродзенскай губернiі ў сям’i сялян. У 1932 г. стаў членам КПЗБ i ўзначалiў барацьбу ў краi, быў арыштаваны 27 студзеня 1936 г. С. Прытыцкi (клiчка Аркаша) у час суда над 17 студэнтамi Вiленскага ўнiверсiтэта ва ўпор расстраляў здраднiка Я. Стрэльчыка, якi сведчыў супраць студэнтаў. Быў прыгавораны да смяротнай кары, але ў вынiку акцый пратэсту яе змянiлi на пажыццёвае зняволенне. Вызвалены ў 1939 годзе.

У гады вайны — актыўны арганiзатар барацьбы з фашыстамi.

Пасля вайны працаваў сакратаром многiх абкомаў партыi, у тым лiку Баранавiцкага з 1953 г. па 1954 г. З 1965 года сакратар ЦК КПБ, з 1968 г. — Старшыня Прызiдыума Вярхоўнага Савета СССР. Меў многа дзяржаўных узнагарод.

У 1971 годзе вул. Мiнская была перайменавана ў вул. Прытыцкага з усталяваннем мармуровай дошкi, у 1999 годзе дошка заменена на металiчную з надпiсам: “Вулiца названа ў гонар Прытыцкага Сяргея Восiпавiча, знакамiтага палiтычнага дзеяча Беларусi, сакратара Баранавiцкага абласнога камiтэта КПБ у 1953-1954 гг.”

Мемарыльная дошка ў гонар Сяржанта Р.І.

IMG_30001Месцазнаходжанне: вул. Сяржанта, 1.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторы.

Час адкрыцця: 1988 г.

Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Сяржант Р.I. (28.01.1897 — 4.04.1974) нарадзiўся ў в. Гавезна Мiнскай губернiі. У днi Кастрычнiцкай рэвалюцыi стаў на бок бальшавiкоў, затым працаваў старшынёй Гавененскага валаснога савета. З 1921 года ўзначальвае барацьбу супраць белапалякаў ва ўмовах падполля. Восенню 1925 года арыштаваны, вызвалены з турмы толькi ў 1939 годзе. Прайшоў праз пыткi, ваенна-палявы суд прыгаварыў яго да смяротнай кары, якая была зменена на 15 год турмы, 10 з iх правёў у адзiночцы.

З мая 1940 года — старшыня Баранавiцкага аблвыканкама, у гады Вялiкай Айчыннай вайны з баямi дайшоў да Патсдама.

Пасля вайны працаваў у органах Савецкай улады. У 1940-46 гг. — дэпутат Вярхоўнага Савета СССР.

У 1988 годзе адна з новых вулiц была названа ў яго гонар з адкрыццём мемарыяльнай мармуровай прамавугольнай у плане светла-шэрага колеру дошкi з надпiсам: “Вулiца носiць iмя актыўнага ўдзельнiка падпольнай барацьбы ў Заходняй Беларусi у 20-30-ыя гг., аднаго з першых прадстаўнiкоў заходнебеларускага народа ў Вярхоўным Савеце СССР у 1940-46 гг., удзельнiка Вялiкай Айчыннай вайны Сяржанта Рафаiла Iванавiча  (1897-1974 гг.)».

Мемарыяльная дошка ў гонар Таўлая В.П., беларускага пісьменніка

113 IMG_0360Месцазнаходжанне: вул. Таўлая, 2.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнік гісторыі.

Час адкрыцця: 1988 г.,

Матэрыял: сілумін.

Мемарыяльная дошка Кудрына М.Т., Заслужанага ўрача БССР

145DSCN3195Месцазнаходжанне: вул. Кудрына.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 1978 г., зменена ў 2002 г.

Матэрыял: мармур, бронза.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Кудрын Макар Цiмафеевiч (1.2.1914-7.9.1962) нарадзiўся ў г. Смаленску, закончыў Смаленскi медiнстытут. У Чырвонай Армii з 1941 г., удзельнiк баёў за Ленiнград, хiрург, начальнiк шпiталя.

З 1948 г. — галоўны ўрач i вядучы хiрург Баранавiцкай абласной, з 1954 г. — цэнтральнай гарадской бальнiцы. За 14 гадоў працы ў г.Баранавiчы правёў звыш 6 тысяч хiрургiчных аперацый. Займаўся навуковай дзейнасцю. У 1961 годзе атрымаў званне заслужанага ўрача БССР.

Мемарыяльная дошка ў гонар Санкоўскага I.I., камандзiра 69-й стралковай дывiзii, вызваляўшай г. Баранавiчы 7-8 лiпеня 1944 г.

100DSCN3199Месцазнаходжанне: вул.Санкоўскага, 43.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 1964 г., заменена ў 2002 годзе.

Матэрыял: сiлумiн.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Санкоўскi Iосiф Iусцiнавiч (16.3.1897-4.1.1962) нарадзiўся ў г. Рыга. Удзельнiк грамадзянскай i Вялiкай Айчыннай вайны.

З 1943 г. — на фронце, камандзiр стралковай брыгады. Са снежня 1943 г. па жнiвень 1944 г. — камандзiр 69-й стралковай дывiзii, якая ўдзельнiчала ў вызваленнi Беларусi i непасрэдна г. Баранавiчы ад нямецка-фашысцкiх акупантаў. За паспяховае вызваленне горада дывiзiя атрымала найменне “Баранавiцкая”.

З верасня 1944 г. Санкоўскi I.I. — намеснiк камандуючага, начальнiк штаба 2-й Польскай Армii, з 1946 г. — генерал-лейтэнант, начальнiк курсаў камандзiра палкоў, затым вышэйшых афiцэрскiх курсаў.

У 1964 годзе вул. Анiсiмавiчская была перайменава ў вул. Санкоўскага, дзе была адкрыта металiчная мемарыяльная дошка з надпiсам: ”Вулiца названа ў гонар Санкоўскага I.I. (1897-1962), камандзiра 69-ай стралковай дывiзii, прымаўшай удзел у вызваленнi г. Баранавiчы ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў”.

Мемарыяльная дошка ў гонар падпольшчыка Барадзінскага Л.П.

121 IMG_0249Месцазнаходжанне: бульвар Барадзiнскага, 11.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 1988 г., заменена ў 2002 г.

Матэрыял: сiлумiн.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Барадзiнскi Леанiд Пятровiч (28.12.1920-11.03.1944 г.) нарадзiўся ў в. В. Сяло Баранавiцкага раёна. У гады вайны ў складзе падпольнай групы А.I.Крыштофiка ўдзельнiчаў у многiх смелых аперацыях, адной з якiх было выкраданне бургамiстра горада Русака i перадача яго ў партызанскi атрад.

У сакавiку 1944 г. фашысты схапiлi Л.Барадзiнскага i пасля доўгiх катаванняў павесiлi разам з таварышамi на Рыначнай плошчы. У 1975 годзе бульвару ў паўночным мiкрараёне горада надалi iмя патрыёта.

На мемарыяльнай дошцы (чугун), адкрытай у 1988 г., быў зроблены надпiс: “Бульвар названы ў гонар Барадзiнскага Л.П. (1920-1944), удзельнiка Баранавiцкага падполля ў гады Вялiкай Айчыннай вайны, закатаванага гiтлераўцамi 11.03.1944”.

Мемарыяльная дошка на месцы загубы падпольшчыкаў (3 чал.) вул. Даватара, 7

Месцазнаходжанне: вул. Даватара, 7.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 1964 г.

Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Бадак Канстанцiн Пятровiч (1920-26.04.1944 г.) нарадзiўся ў в. Вялiкiя Лукi Баранавiцкага раёна, працаваў настаўнiкам у в. Русiно, у час вайны ўстанавiў сувязь з партызанамi i стварыў падпольную групу, якая дзейнiчала на чыгуначным вузле. У групу ўваходзiлi Я. Карнiенка i А. Ягораў.

Псавалi паравозы i другую тэхнiку ворага, збiралi для партызан звесткi аб руху цягнiкоў, праводзiлi дыверсii. У красавiку 1944 года патрыёты былi арыштаваны, пасля доўгiх здзекаў iх павесiлi на тэрыторыi лакаматыўнага дэпо.

У 1964 годзе на месцы загубы была адкрыта мармуровая белага колеру дошка з надпiсам: “Тут 26 красавiка 1944 года нямецка-фашысцкiя палачы закатавалi партызан-падпольшчыкаў Бадака К.П., Ягорава А.В., Карнiенка Я.М. Слава героям, не схiлiўшым свае галовы перад вераломнымi прыгнятальнiкамi”.

Мемарыяльная дошка ў гонар Лісіна І.П., Героя Савецкага Саюза

123. IMG_0187Месцазнаходжанне: вул. Лiсiна, 12.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 1965 г., заменена ў 2002 г.

Матэрыял: сiлумiн.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Лiсiн Iван Пятровiч (10.3.1914-7.7.1944 г.) нарадзiўся ў в. Мала-Мурамцаўскага раёна Омскай вобласцi, з сялян. У 1930-35 гг. працаваў у калгасе, з 1937 г. — лесарубам на Далёкiм Усходзе.

Са жнiўня 1941 г. у Чырвонай Армii, на фронце з лютага 1942 г. Ваяваў на Заходнiм, Цэнтральным, Беларускiм франтах. Наводчык кулямёта 193-й стралковай дывiзii 65-й армii Лiсiн I.П.

15 кастрычнiка 1943 г. адным з першых з пяццю таварышамi пераправiўся праз р. Днепр у раёне г.п. Лоеў Гомельскай вобласцi, уварваўся ў першую траншэю ворага. Група захапiла плацдарм i ўтрымлiвала яго да падыходу падмацавання, за што 30.10.1943 г. атрымаў званне Героя Савецкага Саюза. Загiнуў пры вызваленнi г.Баранавiчы.

У 1962 годзе вул. Свабодная была перайменавана ў вул. Лiсiна, дзе ў 1965 годзе была адкрыта мармуровая дошка, замененая ў 2002 годзе на металiчную. Надпiс сведчыць: ”Вулiца названа ў гонар Лiсiна I.П. (1914-1944), Героя Савецкага Саюза, удзельнiка вызвалення г. Баранавiчы ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў”.

Мемарыяльная дошка ў гонар Рагулі І.Л.

124 IMG_0189Месцазнаходжанне: вул. Рагулi, 12.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 1965 г.

Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Рагуля Iван Лявонцьевiч (27.9.1895-20.7.1944) нарадзiўся ў в. Ачукевiчы Гродзенскай вобласцi, прафесiйны ваенны, у Чырвонай Армii з лiстапада 1917 г., удзельнiк баёў супраць белафiнаў i ваенных iнтэрвентаў. У гады Вялiкай Айчыннай вайны — начальнiк штаба танкавай брыгады, камандзiр брыгады, дывiзii, корпуса, ваяваў на розных франтах, удзельнiк баёў на Курскай дузе, пад Масквой, на Украiне.

У час вызвалення Беларусi ваяваў на 1-ым Беларускiм фронце, удзельнiк баёў за вызваленне г. Баранавiчы. Памёр ад ран 20.7.1944 г.

У 1964 годзе вул. Беластоцкая была перайменавана ў вул. Рагулi з адкрыццём мемарыяльнай дошкi. На белай мармуровай дошцы надпiс: “Вулiца носiць iмя генерал-маёра Рагулi I.Л., загiнуўшага смерцю храбрых пры вызваленнi г. Баранавiчы ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў у 1944 г.”.

Мемарыяльная дошка на месцы гібелі падпольшчыка Дарашэвіча М.Ф.

125 IMG_0256Месцазнаходжанне: вул. Вiльчкоўскага, 5а, будынак вакзала станцыi Баранавiчы-Цэнтральныя.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 1974 г.

Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Дарашэвiч Мiкалай Фёдаравiч (2.2.1923-3.6.1943), яго бацька, мацi i два браты ў гады Вялiкай Айчыннай вайны сталi ўдзельнiкамi Баранавiцкага антыгiтлераўскага падполля. Працуючы на станцыi Баранавiчы-Цэнтральныя, яны збiралi звесткi аб руху цягнiкоў i iх грузах, якiя перадавалi партызанам.

3 чэрвеня 1943 года М. Дарашэвiч узарваў эшалон з гаручым i загiнуў пры выкананнi гэтага задання. Пахаваны на могiлках. Пасля вайны тут жа былi пахаваны бацька Фёдар Аляксандравiч, мацi Нiна Сцяпанаўна i брат Аляксандр Аляксандравiч. На магiле быў устаноўлены помнiк.

У 1974 годзе ў памяць аб подзвiгу М. Дарашэвiча была ўстаноўлена мармуровая дошка з надпiсам: “Тут, на станцыi Баранавiчы-Цэнтральныя, 3-га чэрвеня 1943 года Мiкалай Фёдаравiч Дарашэвiч узарваў нямецкi эшалон з гаручым i загiнуў пры выкананнi баявога задання”.

Мемарыяльная дошка ў гонар Фралянкова А.Г., Героя Савецкага Саюза

126 IMG_0354 (2)Месцазнаходжанне: вул. Фралянкова, 36.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 1984 г.

Матэрыял — мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Фралянкоў Андрэй Рыгоравiч (14.9.1904-1.10.1965) нарадзiўся ў в. Грэнкава Калiнiнскай вобласцi. У Чырвонай Армii з 1922 г., прафесiйны ваенны, у 1925 г. скончыў пяхотную школу, у 1943 г. — курс ваеннай акадэмii Генштаба.

На фронце з чэрвеня 1941 г., ваяваў на Заходнiм, Цэнтральным, 1-м Беларускiм франтах. Камандзiр 193-й стралковай дывiзii, арганiзаваўшай захват перапраў праз р. Днепр 15.10.1943 г., рэкi Сноў i Сож. Званне Героя Савецкага Саюза атрымаў 30.10.1943 г.

193-я стралковая дывiзiя ўдзельнiчала ў вызваленнi г. Баранавiчы 7-8 лiпеня 1944 г., ёй было знiшчана 550 салдат i афiцэраў, больш 300 гiтлераўцаў узята ў палон, захоплена многа баявой тэхнiкi.

Пасля вайны Фралянкоў А.Г. служыў у радах армii, жыў у Кiеве. У 1968 годзе вул. Вакзальная была перайменавана ў вул. Фралянкова.

Мармуровая дошка з надпiсам: ”Вулiца носiць iмя камандзiра 193-й стралковай дывiзii, прымаўшай удзел у вызваленнi г. Баранавiчы ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў, Героя Савецкага Саюза, генерал-лейтэтанта Фралянкова А.Г.” Адкрыта ў 1984 г.

Мемарыяльная дошка ў гонар Халасцякова Г.М., Героя СавецкагаСаюза

127DSCN3204Месцазнаходжанне: вул.Халасцякова, 2.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 1984 г.

Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Халасцякоў Георгiй Мiкiтавiч (20.7.1902-21.7.1983) нарадзiўся ў г.Баранавiчы, у армii з 1919 г., з 1921 г. на Балтыйскiм, а затым Чарнаморскiм флоце.

У гады Вялiкай Айчыннай вайны — начальнiк аддзела падводнага плавання Чарнаморскага флоту, камандзiр Наварасiйскай ваенна-марской базы, камандуючы Дунайскай ваеннай флатылiяй, удзельнiк баёў за Крым, Каўказ, вызвалення Югаславii, Балгарыi, Чэхаславакii, Аўстрыi.

У 1950-69 гг. — камандуючы Кайспiйскай флатылii, 7-м ваенна-марскiм флотам, у апараце Мiнабароны. 7 мая 1965 года ўзнагароджаны Зоркай Героя Савецкага Саюза. Меў шмат iншаземных ўзнагарод, сярод якiх вышэйшая марская ўзнагарода Велiкабрытанii — Трафальгарскi крыж, атрыманы ад караля Георга IV. З 1974 года паважаны грамадзянiн г. Баранавiчы.

У 1984 годзе вул. Каперніка перайменавана ў вул. Халасцякова з адкрыццём мармуровай мемарыяльнай дошкі з надпiсам: ”Вулiца названа ў гонар Героя Савецкага Саюза вiцэ-адмiрала Халасцякова Георгiя Мiкiтавiча”.

Мемарыяльная дошка ў гонар Казакова А.І., Героя Савецкага Саюза

128 IMG_0340Месцазнаходжанне: вул. Казакова, 1.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 1985 г.

Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Казакоў Аляксандр Iльiч (09.02.1900-27.12.1961) нарадзiўся ў г. Харкаве, удзельнiк грамадзянскай вайны, на фронце з чэрвеня 1941 г.

Змагаўся на 1-м Беларускiм фронце, вызваляў землi Баранавiцкай вобласцi. 6 лiпеня 1944 года пры абароне ля в. Жухавiчы камандзiр кулямётнага ўзвода 30-га гвардзейскага зянiтнага артпалка гв. малодшы сяржант Казакоў А.I. са сваiм узводам знiшчылi больш 20 гiтлераўцаў, 7 лiпеня збiлi варожы самалёт, 22 лiпеня недалёка ад Брэста доўгi час стрымлiвалi нацiск ворага, адбiваючы яго контратакi.

Званне Героя Савецкага Саюза атрымаў 15.05.1946 г. Пасля вайны жыў i працаваў у Харкаве.

У 1985 годзе вул. Крошынская была перайменавана ў вул. Казакова, дзе адкрыта мармуровая дошка з надпiсам: ”Вулiца iмя Казакова Аляксандра Iльiча, удастоенага звання Героя Савецкага Саюза за мужнасць i гераiзм у барацьбе з нямецка-фашысцкiмi акупантамi на тэрыторыi Беларусi ў лiпенi 1944 г.”.

Мемарыяльная дошка ў гонар супрацоўнікаў Баранавіцкай міліцыі, якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў у 1944-1949 гг.

129 IMG_0227Месцазнаходжанне: вул. Чкалава, 5, будынак РАУС.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 1964 г., заменена ў 1999 г.

Матэрыял: сiлумiн.

Аўтар: архiтэктар Б.Тумашчык.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Пасля вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў i заканчэння Вялiкай Айчыннай вайны ў лясах Беларусi яшчэ доўга дзейнiчалi бандыцкiя групiроўкi. На барацьбу з iмi ў Баранавiцкую вобласць былi накiраваны супрацоўнiкi НКУС, многiя з якiх загiнулi ў баях з бандытамi. Сярод iх палкоўнiк мiлiцыi Шпакаў А.С. (загiнуў 18.7.1945 г., каля в. Н.Мыш), лейтэнант Любчанка Г.Ф. i сяржант Хамутоў М.В. (загiнулi 14.12.1944 г. у Клецкiм раёне), участковы мiлiцыянер Мыслiвец У.К. (загiнуў 07.03.1949 г. у Баранавiцкiм раёне).

У памяць аб iх на будынку Баранавiцкага РАУС у 60-ыя гады была адкрыта сцiплая мармуровая дошка, замененая ў 1999 годзе на металiчную ў выглядзе круглага вянка з надпiсам: “Пры выкананнi службовых абавязкаў загiнулi супрацоўнiкi Баранавiцкай мiлiцыi Любчанка Г.Ф., Мыслiвец У.К., Хамутоў М.В., Шпакаў А.С. Вечная слава героям!”

Мемарыяльная дошка ў гонар Чарнышова В.Я., Героя Савецкага Саюза

130 IMG_0217Месцазнаходжанне: вул. Савецкая, 77, будынак банка.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 1984 г.

Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Чарнышоў Васiль Яфiмавiч (26.08.1908-12.11.1969) нарадзiўся ў в. Чырвонае Арлоўскай вобласцi ў сям‘i рабочых. У 1927 годзе скончыў Арлоўскае пяхотнае вучылiшча, у 1930 г. — Бранскi камунiстычны ўнiверсiтэт. Да вайны быў на камсамольскай i партыйнай рабоце, у 1939 г. удзельнiчаў у вызваленнi Заходняй Беларусi.

З першых дзён Вялiкай Айчыннай вайны — арганiзатар i кiраўiк падпольнай i партызанскай барацьбы ў краi. З 1942 года ўпаўнаважаны ЦК КП(б)Б i Цэнтральнага штаба партызанскага руху па Баранавiцкай вобласцi. З сакавiка 1943 г. па лiпень 1944 г. — сакратар Баранавiцкага падпольнага абкама партыi i камандзiр Баранавiцкага партызанскага злучэння. З 1943 г. — генерал-маёр, званне Героя Савецкага Саюза атрымаў 01.01.1944 г.

Пасля вызвалення Беларусi працаваў першым сакратаром Брэсцкага i Мiнскага абкамаў КП(б)Б, сакратаром ЦК КП(б)Б, першым сакратаром Калiнiнградскага абкама i Прыморскага крайкама КПСС, намеснiкам старшынi камiтэта партыйнага кантролю пры ЦК КПСС, з 1950 г. быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР. Пахаваны ў Маскве.

У 1984 годзе на будынку, дзе працаваў Чарнышоў, устаноўлена мармуровая дошка з надпiсам: ”У гэтым будынку з 1944 па 1945 гг. працаваў савецкi партыйны i дзяржаўны дзеяч, сакратар Баранавiцкага падпольнага абкама КП(б)Б, Герой Савецкага Саюза Чарнышоў В.Я.”.

Мемарыяльная дошка ў гонар Кабушкіна І.К., Героя Савецкага Саюза

132 IMG_0362Месцазнаходжанне: вул. Кабушкiна, 74.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 1984 г.

Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Кабушкiн Iван Канстанцiнавiч (15.2.1915-люты 1943 г.) нарадзiўся ў в. Малахоўцы Баранавiцкага раёна Брэсцкай вобласцi. У Чырвонай Армii з 1935 г., удзельнiк савецка-фiнскай вайны (1939-40 гг.). Закончыў курсы малодшых лейтэнантаў.

З восенi 1941 г. у Мiнску ўключыўся ў барацьбу супраць фашыстаў, выконваў заданнi Мiнскага падпольнага гаркама КП(б)Б i кiраўнiцтва партызан: дабываў зброю, медыкаменты, дапамагаў ваеннапалонным ва ўцёках з канцлагераў i перапраўляў iх да партызан. Кабушкiн I.К. (клiчкi: Жан, Бабушкiн, Сашка, Назараў) быў памочнiкам начальнiка разведкi 208-га партызанскага атрада, смелым, мужным, адважным.

4 лютага 1943 года фашысты высачылi i схапiлi Кабушкiна. Пасля доўгiх здзекаў быў закатаваны ў Мiнскай турме.

8.05.1965 года атрымаў званне Героя Савецкага Саюза. На радзiме героя адкрыты помнiк.

У 1967 годзе адна з новых вулiц горада атрымала iмя Кабушкiна, з адкрыццём на ёй у 1984 годзе мемарыяльнай дошкi з надпiсам: “Вулiца названа імем актыўнага ўдзельніка падпольнай барацьбы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза Кабушкіна І.К., ураджэнца Баранавіцкага раёна”.

Мемарыяльная дошка ў гонар Царука У.З., Героя Савецкага Саюза

133 IMG_0213Месцазнаходжанне: вул.Царука, 1.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 1965 г., заменена ў 2002 годзе.

Матэрыял: сiлумiн.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Царук Уладзiмiр Зянонавiч (20.12.1899-27.1.1957) нарадзiўся ў в. Вялiкае Вобрына Карэлiцкага раёна Гродзенскай вобласцi ў сям’i сялян. У гады грамадзянскай вайны — палiтрук роты на Заходнiм фронце, з 1920 г. — на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусi, з 1924 г. — сакратар Мiрскага падпольнага райкама КПЗБ, арыштаваны, 13 гадоў правёў у турмах, вызвалены Чырвонай Армiяй у вераснi 1939 года,  працаваў у партыйных i савецкiх органах.

З першых дзён Вялiкай Айчыннай вайны Царук У.З. — арганiзатар падпольнай барацьбы ў Стаўбцоўскiм раёне, сакратар, першы сакратар Стаўбцоўскага падпольнага райкама КП(б)Б, член Баранавiцкага падпольнага абкама КП(б)Б, памочнiк упаўнаважанага ЦК КП(б)Б i Беларускага штаба партызанскага руху па Баранавiцкай вобласцi, камандзiр Стаўбцоўскага партызанскага злучэння. Званне Героя Савецкага Саюза атрымаў 15.8.1944г.

Пасля вайны на партыйнай рабоце, затым намеснiк старшынi Баранавiцкага аблвыканкама, з 1954 г. — старшыня Баранавiцкага гарвыканкама. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1946-54 гг., Вярхоўнага Савета БССР у 1940-47 гг. i 1955-57 гг.

У 1957 годзе вул. Паркавая была перайменавана ў вул. Царука, дзе ў 1965 годзе была адкрыта мармуровая мемарыяльная дошка, замененая ў 2002 годзе на металiчную з надпiсам:”Вулiца названа ў гонар Царука У.З. (1899-1957), актыўнага ўдзельнiка партызанскага руху на тэрыторыi Баранавiцкай вобласцi ў гады Вялiкай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза”.

Мемарыяльная дошка ў гонар Вільчкоўскага Б.Б., Героя Сацыялістычнай Працы

134 IMG_0254Месцазнаходжанне: вул. Вiльчкоўскага.

Час адкрыцця: 1965 г.

Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Вiльчкоўскi Багуслаў Багданавiч (17.03.1928-27.11.1964) нарадзiўся ў в. Пагулянка Баранавiцкага раёна Брэсцкай вобласцi.

У гады Вялiкай Айчыннай вайны — сувязны i разведчык партызанскага атрада iмя Катоўскага брыгады “25 год БССР”.

У 1959-1964 гг. старшыня калгаса “Iскра” Баранавiцкага раёна. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР з 1963 г. Загiнуў ад рук бандытаў пры выкананнi службовых абавязкаў. Званне Героя Сацыялiстычнай Працы (пасмяротна) атрымаў 22.3.1966 г. за высокiя поспехi ў развiццi i станаўленнi калгаснай справы.

У 1964 г. вул. Навамышская перайменавана ў вул. Вiльчкоўскага, дзе ў 1965 годзе адкрыта мармуровая мемарыяльная дошка з надпiсам: ”Вулiца названа ў імя ўдзельніка партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, гаспадарчага дзеяча, Героя Сацыялістычнай Працы Вiльчкоўскага Б.Б. “

Мемарыяльная дошка ў гонар Машэрава П.М., знакамітага палітычнага дзеяча Беларусі

IMG_30021Месцазнаходжанне: пр. Машэрава, 54.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 1998 г.

Матэрыял: сiлумiн.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Машэраў Пётр Мiронавiч (26.2.1918-4.10.1980) нарадзiўся ў в. Шыркi Сененскага раёна Вiцебскай вобласцi, скончыў Вiцебскi педагагiчны iнстытут, у 1939-41 гг. выкладаў фiзiку i матэматыку ў Расонскай сярэдняй школе.

У жнiўнi 1941 года стварыў Расонскае падполле, з красавiка 1942 года камандзiр партызанскага атрада iмя Шчорса, з верасня 1943 па лiпень 1944 г. — 1-ы сакратар Вiлейскага падпольнага абкама ЛКСМБ. Званне Героя Савецкага Саюза атрымаў 15.08.1944 г.

У 1944-54 гг працаваў на чале маладёжных дзяржаўных кiруючых структур, са жнiўня 1955 г. — 1-ы сакратар Брэсцкага абкама КПБ, з красавiка 1959 г. — сакратар, са снежня 1962 г. — 2-i сакратар ЦК КПБ, з сакавiка 1965 г. — 1-ы сакратар ЦККПБ, Герой Сацыялiстычнай Працы з 10.02.1978 г. Трагiчна загiнуў, пахаваны ў г. Мiнску.

У 1998 г. вул. Усходняя была перайменавана ў праспект Машэрава з адкрыццём металiчнай чорнага колеру мемарыяльнай дошкi з надпiсам: “Праспект названы ў гонар Машэрава Пятра Мiронавiча, знакамiтага палiтычнага дзеяча Беларусi, Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялiстычнай Працы (да 80-годдзя са дня нараджэння)».

Мемарыяльная дошка ў гонар Чайкінай Л.I.

IMG_3007Месцазнаходжанне: вул. Чайкінай.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнік гісторыі.

Час адкрыцця: 1984 г.

Матэрыял: мармур.

 

Мемарыяльная дошка ў гонар Заслонава К.С.

IMG_3019Месцазнаходжанне: вул. Заслонава, 6.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнік гісторыі.

Час адкрыцця: 1984 г.

Матэрыял: мармур.

Мемарыяльная дошка ў гонар Паўлава Я.Ф. 

IMG_3020Месцазнаходжанне: вул. Паўлава, 8.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнік гісторыі.

Час адкрыцця: 1984 г.

Матэрыял: мармур.

Мемарыяльная дошка ў гонар Чурыліна А.П.

IMG_3012Месцазнаходжанне: вул. Чурылiна.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнік гісторыі.

Час адкрыцця: 1984г.

Матэрыял: мармур.

Мемарыяльная дошка ў гонар Кашавога А.

IMG_3009Месцазнаходжанне: вул. А. Кашавога, 2.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнік гісторыі.

Час адкрыцця: 1984 г.

Матэрыял: мармур.

 

Сумесны праект «Нк» i аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Баранавiцкага гарвыканкама.

Выкарыстаны звесткi з наступных крынiц:

  • “Памяць. Баранавiчы. Баранавiцкi раён”, Мн., 2000.
  • “Iх iмёнамi названы”, Мн., 1987.
  • Асноўная бiблiяграфiя “Героi Савецкага Саюза”, М, 1988.
  • Матэрыялы архiва МУС па Брэсцкай вобласцi.
  • “Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi”, Мн., 1999.
  • Матэрыялы краязнаўчага музея.

Помнікi архітэктуры ў Баранавiчах (карта, фота)

Помнiкi i памятныя знакi Вялікай Айчыннай вайны ў г. Баранавiчы (карта, фота)

Воiнскiя пахаваннi ў г. Баранавiчы (фота)

Помнiкi гiсторыi i памятныя знакi ў Баранавiчах

Помнiкi i памятныя знакi Вялікай Айчыннай вайны ў г. Баранавiчы (карта)

З 27 чэрвеня 1941 года г. Баранавiчы быў акупiраваны нямецка-фашысцкiмi захопнiкамi, якiя загубiлi ў горадзе i яго ваколiцах 127,5 тыс. чалавек. Найбольшая колькасць людзей загiнула ў яўрэйскiм гета (12 тыс.), фiлiяле канцлагера №337 (31 тыс.), ва Урочышчы Гай (1 тыс.).

Насельнiцтва горада вяло барацьбу супраць акупантаў, дзейнiчалi акруговая анцiфашысцкая арганiзацыя i гарадское патрыятычнае падполле. 8.07.1944 года горад вызвалены ў вынiку Баранавiцка-Слонiмскай аперацыi.

Падзеям Вялiкай Айчыннай вайны прысвечаны мемарыяльныя комплексы “Урочышча Гай” i вязням баранавiцкага гета, помнiкi воiнам-вызвалiцелям, воiнам-аўтамабiлiстам, шматлiкiя помнiкi на брацкiх i адзiночных магiлах загiнуўшых, на месцах загубы савецкiх людзей i нш.

Помнiкi i памятныя знакi Вялікай Айчыннай вайны ў г. Баранавiчы:

Помнік воінам і партызанам, вызваляўшым г. Баранавічы ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў 8 ліпеня 1944 г.

vechny_ogonМесцазнаходжанне — вул. Леніна.

Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, манумент.
Помнік уключаны ў Дзяржаўны спіс помнікаў.

Час адкрыцця — 1964г., перабудаваны ў 1984г.

Матэрыял: сiлумiн, гранiт, мармур, медзь, бронза.

Аўтары: скульптар М.Альтшулер, архiтэктары М.Мiлавiдаў, А.Марэнiч , А. Макараў.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

7 лiпеня 1944 г. войскi 1-га Беларускага фронта (15-я, 20-я, 69-я, 130-я, 193-я стралковыя, 37-я, 44-я, 50-я, 75-я гвардзейскiя стралковыя дывiзii, 9-я гвардзейская дывiзiя, 6-я i 8-я знiшчальныя авiягвардзейскiя дывiзii, 6-ы i 8-ы знiшчальныя авiяцыйныя корпусы, 18-я аўтамабiльная брыгада i iнш.) распачалi баi за горад. Да iх далучылiся падпольшчыкi i партызаны Баранавiцкага партызанскага злучэння. Надаючы вялiкае значэнне г.Баранавiчы як буйнейшаму чыгуначнаму вузлу, фашысты ператварылi яго ў моцны абаронны аб’ект з развiтай сiстэмай траншэй, дзотаў, мiнных палёў. Два днi iшлi жорсткiя баi. 8 лiпеня горад быў поўнасцю ачышчаны ад ворага.

У 1964 годзе быў адкрыты помнiк, перабудаваны ў 1984 годзе. Скульптурна-архiтэктурная кампазiцыя помнiка складаецца з шырокага стылабату (4,5м х 4,5м), аблiцаванага чырвона-шэрымi гранiтнымi плiткамi, i аб’ёмнага элемента ў выглядзе разгорнутага сцяга, выкананага з кованай медзi, з барэльефнай выявай твару чырвонаармейца ў касцы. У падножжа абелiска гарыць Вечны агонь.

Тут жа замацаваны рэльефны бронзавы лiст, на якiм адлiтымi бронзавымi лiтарамi зроблены надпiс на рускай i беларускай мовах: ”Доблесным воiнам Савецкай Армii i партызанам, 8 лiпеня 1944 г. вызвалiўшым г.Баранавiчы ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў, удзячныя жыхары горада”.

У 90-ыя гады справа i злева ад помнiка ўстаноўлены дзве металiчныя плiты: з пералiкам 28 воiнскiх часцей i злучэнняў, атрымаўшых за вызваленне горада ганаровае найменне “Баранавiцкiх”, на першай i 18 часцей i злучэнняў, узнагароджаных за паспяховыя баявыя дзеяннi пры вызваленнi г.Баранавiчы ордэнамi i медалямi (з iх барэльефнай выявай), на другой.

Помнiк на месцы загубы 31 тысячы савецкiх ваеннапалонных i мiрных грамадзян

pamyatsМесцазнаходжанне: вул.Брэсцкая (за будынкам турмы).

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 1964 г.

Матэрыял: жалезабетон, мармур.

Аўтар: скульптар В.Ягаднiцкi.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

У 1941 годзе нямецка-фашысцкiя захопнiкi стварылi на тэррыторыi турмы фiлiял Ляснянскага лагера смерцi для савецкiх ваеннапалонных. Адначасова тут утрымлiвалася да 20 тыс. чалавек. Найбольш здаровых i працаздольных фашысты адпраўлялi на работы ў Германiю, астатнiх знiшчалi. На тэррыторыi лагера людзi знаходзiлiся пад аткрытым небам; ад холаду, голаду, хвароб памiралi сотнi вязняў, акрамя таго фашысты сiстэматычна ўчынялi масавыя расстрэлы ваеннапалонных.

У 1964 годзе на месцы загубы ўстаноўлены помнiк: каля бетоннай сцяны (2,6м) з жалезнымi кратамi фiгура жанчыны ў жалобе (2,2 м); у падножжы — вянок памяцi, на дошцы — радкi:

”Сучаснiкi патомкi! Схiлiце голавы! Тут спяць вечным сном тыя, хто не стаў на каленi перад ворагам: 31 тысяча савецкiх грамадзян, расстраляных i замучаных фашысцкiмi катамi ў 1941-44 г.г.”

Мемарыяльны комплекс “Урочышча Гай”

IMG_0345Месцазнаходжанне на паўночна-ўсходняй ускраiне горада ва ўрочышчы Гай у 1,5 км ад вул. Кiрава.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 1972 г.

Матэрыял бетон, гранiт, медзь, бронза, бужавы камень.

Аўтары: скульптар М. Альтшулер, архiтэктары М.Мiлавiдаў, А.Макараў, А.Марэнiч.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

У чэрвенi 1942 года на ст. Баранавiчы-Палескiя прыбыў эшалон з чэхаславацкiмi грамадзянамi, пасля чаго iх перасадзiлi ў грузавiкi, многiя з якiх былi душагубкамi, вывезлi ў лес i расстралялi.

У чэрвенi 1972 года ва ўрочышчы Гай быў адкрыты мемарыяльны комплекс (скульптар М.Альтшулер, архiтэктары М.Мiлавiдаў, А.Макараў, А.Марэнiч; бетон, гранiт, медзь, бронза, бужавы камень).

Сiмвалiчны “Парог жыцця i смерцi” — 10-i мятровы рассечаны бетонны брус. Фактура бетону стварае ўражанне слядоў, пакiнутых людзьмi, пераступiўшымi парог быцця. Дамiнанта мемарыяла — 2 пiлоны (13 i 14 м), якiя ўверсе змыкаюцца, утвараючы арку — сiмвалiчныя вароты канцлагера. На iх падвешаны два званы, якiя, судакранаючыся з дапамогай шарнiраў, рэагуюць на подых ветру. Унiзе на арцы — барэльефы (3м х 3,5м) з выявай мноства рук, узнятых i сцiснутых у пратэсце, болi, адчаi. Ад галоўнага манумента ўздоўж магiлы ў глыб лесу вядуць дзве дарожкi да сiмвалiчнага “эшафота” — бетоннай плiты з надпiсам-прысвячэннем: ”Тут у чэрвенi 1942 года нямецка-фашысцкiя захопнiкi па-зверску расстралялi 3 тысячы чэхаславацкiх грамадзян” (на рускай i чэшскай мовах).

Завяршае комплекс сiмвалiчная “Сцяна расстрэлу” з бутавых камянёў па колькасцi загiнуўшых. На замацаваных на “сцяне” з гранiтнай крошкi плiтах надпiс на рускай i чэшскай мовах: “Светлай памяцi чэхаславацкiх братоу”. Па апошнiх звестках загубленымi былi вязнi канцлагера Тэразiнштат (Чэхаславакiя). Тысяча прозвiшчаў устаноўлена, астатнiя не вядомы.

Мемарыяльны комплекс — значны твор манументальнага мастацтва. Помнiк Рэспублiканскага значэння.

Помнiк воiнам-аўтамабiлiстам

IMG_0365Месцазнаходжанне: вул.Тэльмана.

Тыпалагiчная прыналежнасць, форма: помнiк гiсторыi, манумент.

Час адкрыцця: 1984 г.

Матэрыял: аўтамабiль ЗIС-5 на бетонным пастаменце.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

У вызваленнi горада ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў прымалi ўдзел воiны 18-й аўтамабiльнай брыгады, якiя на аўтамабiлях ЗIС-5 дастаўлялi на пазiцыi войск боепрыпасы i падмацаванне.

За мужнасць i гераiзм, праяўленыя пры вызваленнi г.Баранавiчы ад фашыстаў, 18-я Чырвоназнамённая ордэна Кутузава 2 ступенi аўтамабiльная брыгада атрымала ганаровае найменне “Баранавiцкая”.

Да 40-годдзя вызвалення г.Баранавiчы ў 1984 годзе адкрыты помнiк. На пастаменце (2,6 м) у выглядзе стужкi дарогi ўстаноўлены аўтамабiль ЗIC-5. На дошках надпiс ”У памяць аб воiнах-аўтамабiлiстах Вялiкай Айчыннай вайны, 1941-44 г.” i  “Воiнам 18-й Баранавiцкай аўтамабiльнай брыгады прысвячаецца”.

Мемарыяльны комплекс на магiле ахвяр фашысцкага тэрору — вязняў Баранавiцкага гета

charnyshevskМесцазнаходжанне: вул. Чарнышэўскага, у вуглу вулiц Рагулi i Куйбышава.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Помнiк рэспубліканскага значэння.

Час адкрыцця: 1994 г.

Матэрыял: гранiт, мармур, жалеза.

Аўтары: архiтэктар Хаiм Цукерман (Iзраiль)

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

У час другой сусветнай вайны фашысты паўсюдна вынiшчалi яўрэйскае насельнiцтва. У 1942 годзе ў г.Баранавiчы было створана гета, куды сагналi сем’i яўрэяў, пасля чаго пачалiся расстрэлы. Забiтых закапвалi ў траншэях каля в. Грабавец, “Зялёнага Маста” i на вул. Рагулi. У снежнi 1942 года над Баранавiчамi быў падняты белы сцяг з надпiсам ”юдэнрайн”, што азначала “чысты ад яўрэяў”.

Праз 50 гадоў у 1992 годзе родныя i блiзкiя загiнуўшых папрасiлi дазволу на перазахаванне астанкаў загiнуўшых у брацкай магiле на старых яўрэйскiх могiлках, зруйнаваных у час вайны. У 1994 годзе на магiле быў адкрыты мемарыяльны комплекс на сродкi яўрэйскага боку па праекту жыхара Тэль Авiва, члена гарадскога Савета Баранавiчаў да 1939 года, архiтэктара Хаiма Цукермана з матэрыялаў, прывезеных з Iзраiля.

У мемарыяльным скверы (1 га), абнесеным агароджай, устаноўлены памятны камень i белы мармуровы абелiск з надпiсам на беларускай мове i iўрыце аб трагедыi вязняў гета. На брацкай магiле на белай мармуровай плiце надпiс на беларускай мове i iўрыце: ”Астанкi 12-цi тысяч яўрэяў г.Баранавiчы, сабраныя ў месцах знiшчэння, здзейсненага немцамi i iх памагатымi ў 1942 годзе” i выява Шчыта Давiда — яўрэйскага сiмвала.

Помнiк над брацкай магiлай — аркi (сiмвала крывi жывых i мёртвых), жалезныя трубы (сiмвалы калючага дроту гета), дзве калоны (сiмвалы надзеi на сучаснае i будучыню).

Памятны знак у гонар 40-годдзя Перамогi

IMG_0262Месцазнаходжанне: вул. Бадака, на перакрыжаваннi вул. Калгасная i Трактарная.

Тыпалагiчная прыналежнасць, форма: помнiк гiсторы, памятны знак.

Час адкрыцця: 1985 г., заменена дошка ў 2015 г.

Матэрыял бетон, прыродны валун.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

9 мая 1985 года на перакрыжаваннi вулiц Калгаснай i Трактарнай былі высаджаны ў 4 рады сорак бяроз i адкрыты памятны знак: на пастаменце (3 х 3м) прыродны валун (1,5 м), на якiм замацавана металiчная дошка з надпiсам: “Сквер закладзены ў азнаменаванне 40-годдзя Перамогi Савецкага народа ў Вялiкай Айчыннай вайне”.

Мемарыяльны комплекс лётчыкам дальняй авiяцыi

IMG_0332Месцазнаходжанне: вул.Чурылiна.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 1991 год.

Матэрыял: жалезабетон, чыгун.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

У 1941 годзе па загаду Сталiна ў Падмаскоўным г.Монiна быў сфармiраваны 203-i гвардзейскi полк цяжкiх бамбардзiроўшчыкаў дальняй авiяцыi, якi камплектаваўся лепшымi лётчыкамi  грамадзянскай i палярнай авiяцыi. Ужо ў пачатку жнiўня 1941 года полк нанёс свой першы бомбавы ўдар на Берлiн.

10 экiпажаў пад кiраўнiцтвам камбрыга М.Вадап’янава паспяхова справiлiся з гэтай задачай. 11 лётчыкаў палка сталi Героямi Савецкага Саюза. Пасля вайны да 1944 года полк размяшчаўся ў Баранавiчах, дзе ў 1991 годзе, на тэрыторыi яго дыслакацыi, быў адкрыты мемарыяльны комплекс у памяць аб лётчыках палка. Комплекс быў адкрыты да 50-годдзя з моманту стварэння палка. У 2001 годзе ён быў асвечаны свяшчэннiкам праваслаўнай царквы Маскоўскай Патрыярхii Канстанцiнам.

У цэнтры на невялiкай гарызантальнай пляцоўцы, да якой вядуць ступенi, усталявана вертыкальная ў плане частка сцяны, на якой зроблены выявы эмблемнага знака паветраных сiл i ордэнскай стужкi з лiчбамi 1941-1991. Ад яе ўправа i ўлева адыходзяць стылiзаваныя зубцы, падобныя да зубцоў Крамлёўскай сцяны, у якiх ва ўглубленнях пералiчаны iмёны Герояў Савецкага Саюза i загiнуўшых лётчыкаў, якiя змагалiся ў радах 203-га палка.

IMG_0336Некалькi збоку злева на металiчнай канструкцыi ўстаноўлены макет цяжкага бамбардзiроўшчыка, на якiм лётчыкi змагалiся супраць фашыстаў у першыя днi вайны.

Помнік воінам-артылерыстам

pushkaМесцазнаходжанне: вул. Брэсцкая, у скверы.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 2004г.

Матэрыял — сiлумiн, жалезабетон, пушка.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

8 чэрвеня 1944 г. у ходзе аперацыі “Баграціён” г. Баранавічы быў вызвалены ад нямецка-фашысціх акупантаў. У вызваленні горада з 28 вайсковых фарміраванняў, атрымаўшых ганаровае найменне “Баранавіцкіх”, 8 былі артылерыйскімі, з 18 фарміраванняў, узнагароджаных ардэнамі і медалямі , 7 таксама былі артылерыйскімі.

1455-ы 1508-ы самаходна-артылерыйскія палкі, 157-ая армейска-пушачная брыгада, 530-ы армейскі знішчальна-супрацьтанкавы артылерыйскі полк, 431-ы, 133-і, 183-і мінаметныя палкі і 2-ая гв.зенітна-артылерыйская дывізія атрымалі найменне “Баранавіцкіх”, 922-і самаходна-артылерыйскі полк узнагароджаны ордэнам А. Неўскага, 62-і, 316-ы, 12-ы гв.мінамётныя палкі, 255-ы зенітна-артылерыйскі полк і 88-ы асобны гв. мінамётны і 4-ы асобны гв.знішчальна-супрацьтанкавыя дэвізіёны- ордэнам Чырвонага Сцяга.

У гонар воінаў-артылерыстаў, вызваляўшых г. Баранавічы 8 чэрвеня 1944 г. да 60-годдзя вызвалення Беларусі на невысокім пастаменце была ўстаноўлена пушка часоў вайны.

Памятны знак у гонар партызан Баранавіцкага партызанскага злучэння

IMG_0230Месцазнаходжанне: вул. Чкалава, у скверы.

Час адкрыцця: 2003 г.

Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, манумент.

Матэрыял: жалезабетон, сiлумiн.

Аўтар: архiтэктар Б.Тумашчык.

Гістарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

У першыя месяцы акупацыi жыхары Баранавiцкага края пачалi барацьбу супраць фашыстаў. Невялiкiя групкi людзей паступова аб’ядноўвалiся ў атрады, якiя затым увайшлi ў склад брыгад. К вясне 1943 года ў краi дзейнiчала Баранавiцкае партызанскае злучэнне, якое налiчвала больш за 30 тысяч народных мсцiўцаў. Узначальваў злучэнне Чарнышоў Васiль Яфiмавiч, Герой Савецкага Саюза. 8 лiпеня 1944 партызаны прынялi актыўны удзел у вызваленнi г.Баранавiчы ад ворага.

Да 60-годдзя з дня ўтварэння злучэння ў скверы быў адкрыты помнiк. На невысокiм паўкруглым брустверы, якi акаймляе ўмоўную зямлянку, па перыметру змешчана 10 дошак з сiлумiна, на якiх пералiчаны партызанскiя зоны, брыгады i спецыяльныя атрады, якiя ўваходзiлi ў зоны, указаны прозвiшчы камандзiраў зон i колькасць партызан, змагаўшыхся ў iх, змешчана iнфармацыя аб дзейнасцi Баранавiцкага партызанскага злучэння:

— у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці дзейнічала Баранавіцкае партызанскае злучэнне, якое ўзначальваў Чарнышоў Васіль Яфімавіч;

— на пачатак ліпеня 1944 года ў склад Баранавіцкага партызанскага злучэння ўваходзілі:

— у Івянецкай зоне — 5500 партызан, камандзір Сідорак Р.А. Брыгады: За Савецкую Беларусію, імя П.К. Панамарэнкі, І.В.Сталіна, М.А.Шчорса, В.П.Чкалава, асобныя атрады імя П.А. Алыбіна, М.І. Кутузава, 106-ы;

— у Лідскай зоне — 4200 партызан, камандзір Гапееў Я.Д., брыгады 1-ая Баранавіцкая, «Уперад», імя Неўскага, Ф.Э. Дзяржынскага, С.М.Кірава, В.П.Чкалава;

— у Паўднёвай зоне — 2400 партызан, камандзір Баранаў Ф.А., брыгады 20-ая імя В.С.Грызадубавай, 19-ая імя В.М. Молатава, 18-ая імя М.В. Фрунзе, асобныя атрады імя А.А. Жданава,С.М. Кірава, 620-ы імя В.І.Чапаева, 200-ы;

— у Стаўбцоўскай зоне — 3550 партызан, камандзір Царук У.З. Герой Савецкага Саюза, брыгады 1-ая Беларуская Кавалерыйская, «Камсамолец», 25 год БССР, Першамайская, імя Г.К.Жукава, А.В.Суворава;

— у Слонімскай зоне — 808 партызан, брыгада імя К.К.Ракасоўскага;

— у Шчучынскай зоне — 3200 партызан, камандзір Шупеня С.П., брыгады імя Ленінскага камсамола, К.Я. Варашылава, Ленінская, «Перамога»;

— самастойныя фарміраванні — 1573 партызаны: брыгада «Няўлоўныя», атрады «Слаўны», «Навартары».

Падпольныя групы горада і раёна — групы спецыяльнага назначэння: Авангард, Буравеснік, Дружба, Знішчальнік, Арлы, Імклівы, Баявыя, Верныя, Зяблікава, Пераможац, Наватары, імя Банава І.М. Героя Савецкага Саюза.

Памятны знак у памяць аб 3400 вязнях Баранавiцкага гета, расстраляных у раёне “Зялёнага маста” вясной 1942 года

IMG_0369Месцазнаходжанне: вул. Пралетерская.

Час адкрыцця: 2009 г.

Матэрыял: гранiт, мармур, чыгун.

Аўтары: архiтэктар Л. Левін.

Гiстарычныя звесткi:

У 1942 годзе ў г.Баранавiчы было створана гета, куды сабралі сем’i яўрэяў, пасля чаго пачалiся расстрэлы. Забiтых закапвалi ў траншэях каля в. Грабавец, “Зялёнага Маста” i на вул. Рагулi. У снежнi 1942 года ўсе вязні гета былі знішчаны.

Памятны знак у гонар Халасцякова Г.М., Героя Савецкага Саюза

holostyakovaМесцазнаходжанне: вул.Халасцякова.

Тыпалагiчная прыналежнасць, форма: помнiк гiсторыi, памятны знак.

Час адкрыцця: 2002 г.

Аўтар-архітэктар: Б.Тумашчык.

Матэрыял: прыродны валун, сiлумiн, чыгун.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Халасцякоў Георгiй Мiкiтавiч (1902-1983) – ураджэнец г.Баранавiчы, яго ганаровы грамадзянiн, знакамiты i таленавiты флатаводзец у гады Вялiкай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, узнагароджаны медалямi i ардэнамi Савецкага Саюза i многiх замежных дзяржаў.

У 1984 г. вул. Капернiка была перайменавана ў вул.Халасцякова з адкрыццём на доме №2 мемарыяльнай дошкi, а ў 2002г. да 100-годдзя з дня нараджэння Халасцякова на вулiцы яго iмя быў адкрыты памятны знак.

На прыродным валуне (вышыня 1,2 м) замацавана металiчная дошка з сiлумiна, зробленая ў выглядзе паруса, з надпiсам «Вулiца названа ў гонар Халасцякова Георгiя Мiкiтавiча, вiцэ-адмiрала, Героя Савецкага Саюза, ураджэнца і ганаровага грамадзянiна г.Баранавiчы». Побач з валуном на ланцугу замацаваны якар.

Памятны знак вязням Баранавiцкага гета

DSCN3133Месцазнаходжанне вул. Царука на месцы знаходжання ў 1941-42г.г. Баранавiцкага гета.

Тыпалагiчная прыналежнасць, форма: помнiк гiсторыi, памятны знак.

Час адкрыцця: 2002 г.

Матэрыял: прыродны валун, сiлумiн.

Аўтар: архiтэктар Б.Тумашчык.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

У 1941 годзе нямецка-фашысцкія акупанты ўтварылі ў цэнтры г.Баранавічы яўрэйскае гета. Каля 11 кварталаў у межах вуліц Багдановіча, Міцкевіча, Гагарына, Царука і другіх былі абнесены калючым дротам. У гета было кінута больш за 12 тысяч жыхароў горада, якія былі расстраляны ў перыяд з сакавіка па снежань 1942 г. Да 60-годдзя з гэтай крывавай падзеі ў снежні 2002 года на адным з месцаў знаходжання гета быў адкрыты памятны знак.

На прыродным валуне вышынёй за 1,6 метра замацавана памятная дошка з сілуміна ў выглядзе неправільнага шасцівугольніка, перавітага калючым дротам, з надпісам: «У 1941-42 гг. у г.Баранавічы знаходзілася яўрэйскае гета, у якім загінула 12 тысяч грамадзян».

На асноўным валуне, а таксама яшчэ на 11 валунах, раскінутых у скверы, замацаваны сімвалічныя апаўшыя кляновыя лісткі, як сімвалы загубленных 12 тысяч людзей.

Брацкая магiла савецкiх воiнаў i партызан (351 чал.)

IMG_0301Месцазнаходжанне: вул.Загарадная, могiлкi.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 1955, 1963, перабудаваны ў 1985 годзе.

Матэрыял: мармур.

Аўтар: архiтэктар Л.Макарэвiч.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Помнiкi гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны.

У брацкай магiле (6 м х 17 м) пахаваны воiны i партызаны, якiя загiнулi ў асноўным у 1944 г. пры вызваленнi Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. 43 прозвiшчы загiнуўшых не вядомы.

Разам з тым у магiле пахаваны астанкi воiнаў, загiнуўшых у 1941-42 гг. (былi перанесены з месца баёў) i ў 1945-47 гг. (загiнуўшыя па-за межамi рэспублiкi ў час вайны i пры выкананнi службовых абавязкаў). У 1955 годзе на магiле быў адкрыты помнiк з бетону, якi быў перабудаваны ў 1964 г., а затым у 1985 г.

На пастаменце, аблiцованым шэрага колеру мармуровымi плiтамi, устаноўлена белая мармуровая стэла (7,5 м) у выглядзе трох штыкоў з замацаванымi на iх дзвюма плiтамi -сiмвалiчнымi старонкамi разгорнутай кнiгi з пералiкам прозвiшчаў загiнуўшых воiнаў i партызан.

Сумесны праект «Нк» i аддзела ідэалагічнай работы,  культуры і па справах моладзі Баранавiцкага гарвыканкама.

Выкарыстаны звесткi з кнiгi  “Памяць. Баранавiчы. Баранавiцкi раён”, Мн, 2000.

Помнікi архітэктуры ў Баранавiчах (карта, фота)

Воiнскiя пахаваннi ў г. Баранавiчы (фота)

Мемарыяльныя дошкi Вялiкай Айчыннай вайны ў г. Баранавiчы (карта, фота)

Помнiкi гiсторыi i памятныя знакi ў Баранавiчах