Наверх

Паэты Баранавіцкага краю прадставілі сваю творчасць у сталіцы

23.04.2024 225 Наш край

Літаратурнае слова не мае межаў. Яно аднолькава ярка гучыць і ў сельскай, і ў сталічнай бібліятэцы. Галоўнае, каб аб'ядноўвала творцаў і слухачоў атмасфера цеплыні, шчырасці і таленту. Менавіта такі настрой панаваў ў актавай зале Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы горада Мінска падчас мерапрыемства “Сяброўства шчырыя сустрэчы”.

У ім узялі ўдзел прадстаўнікі літаратурна-музычнай гасцёўні “Крыніца” (Баранавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя Яна Чачота, кiраўнiк Раiса Раманчук) і тэатральнай студыі “Падмосткі” (Мінск, бiблiятэка № 11, кiраўнiк Iрына Гапонава).

Сутрэча, якая адбылася па ініцыятыве літаратурнай майстэрні “ЛітЭра” (кіраўнік Алена Ждановіч i куратар гурткоў "Лiтара" i "Пазiтыў ", бiблiятэкар першай катэгорыі Таiса Чамко) з’яднала адразу тры напрамкі мастацтва: літаратуру, тэатр і фатаграфію (фотапрактыкум "Пазiтыў", кiраўнiк  Мiкалай Ліннік).

Фотавыстава “Коцікі і “коцікі”, якую прэзентаваў Мікалай Ліннік, зачаравала прысутных той яркасцю і жывасцю вобразаў, што так  па-майстэрску змаглі перадаць аўтары фотаздымкаў.

BIBLIOTEKA_2.jpg

BIBLIOTEKA_1.jpg

BIBLIOTEKA.jpgЛітаратурная частка сустрэчы была прадстаўлена ўдзельнікамі літаратурна-музычнай гасцёўні “Крыніца”. Свае лірычныя вершы, яскравыя гумарэскі, пранізлівую прозу і мілагучныя песенныя нумары на суд слухачоў прадставілі як сама Раіса Міхайлаўна, так і іншыя ўдзельнікі гасцёўні: Антаніна Аўчыннікава, Ларыса Глеб, Святлана Кропатава і Аліна Галіцкая. Іх творы, пранізаныя любоўю і пяшчотай да сваёй краіны, яе гісторыі, прыроды і народа, выклікалі самыя добрыя і светлыя пачуцці прысутных.

Не менш цёпла сустракалі гледачы і выступленні тэатральнай студыі “Падмосткі”, удзельнікі якой яскрава і з непадробным гумарам паказалі некалькі сцэн з жыцця простых беларусаў.

Канешне, магчымасці мастацтва ўвогуле і літаратурнага слова ў асобнасці, бязмежны. Яго моц можа крануць душу і сэрца, выратаваць, з’яднаць. Таму вельмі важна, каб гэтыя чароўныя магчымасці былі накіраваны на пашырэнне творчых знаёмстваў і суадносін, папулярызацыю творчасці мясцовых паэтаў, празаікаў, захаванне спадчыны i яе здабыткаў, услаўленне роднай матчынай мовы, а сустрэчы, падобныя гэтай, праводзіліся як мага часцей.

Святлана КРОПАТАВА, загадчык аддзялення выдавецкай дзейнасці ЦРБ імя Яна Чачота




  • Мы в социальных сетях: